Кры́ш’яніс Ба́ран (; , Струтэле, Курляндская губерня — 8 сакавіка 1923, Рыга) — латышскі пісьменнік, фалькларыст, і грамадскі дзеяч, збіральнік дайн — латышскіх народных песень. Актыўны ўдзельнік прагрэсіўна-нацыянальнага руху «младалатышоў» 1860-х гадоў.

Біяграфія Нарадзіўся 31 кастрычніка 1835 года ў маёнтку Струтэле (цяпер Тукумскі край), дзе яго бацька служыў прыганятым. Пазней працягваў навуку ў Вэнтспілсе і Елгаве, дзе скончыў Елгаўскую гімназію. Вучыўся ў Дэрпцкім універсітэце, дзе пазнаёміўся з Крыш’янісам Валдэмарсам і актыўна браў удзел у дзейнасці латышскага студэнцкага кружка. З-за нястачы сродкаў быў змушаны перапыніць навуку.

У 1862 годзе браў удзел у выданні пецярбургскай латышскай газеты «Петэрбургас авізэс», а потым стаў яе рэдактарам. У 1865 годзе выданне газеты было забаронена, а К. Баран як палітычна нядобранадзейная асоба трапіў пад нагляд паліцыі.

Амаль 30 гадоў прапрацаваў у Варонежскай губерні дарэктарам у сям’і абшарніка Івана Станкевіча.

У 1893 годзе вярнуўся ў Латвію. У Крыш’яніса Барана было шмат прац, прысвечаных прыродазнаўчым навукам, геаграфіі і мовазнаўству, але найболей значнай працай, якому ён прысвяціў усё сваё жыццё, быў працяг (з 1878 года) працы Фрыцыса Брыўземніекса па збіранні, апрацоўцы, сістэматызацыі і выданні латышскіх народных песень — дайн. Акадэмічны зборнік дайн, які ўтрымвае 217 996 тэкстаў народных песень, з’яўляецца аднай з самых манументальных прац у вобласці фалькларыстыкі ў свеце.

Сканаў у Рызе 8 сакавіка 1923 года ва ўросце 87 гадоў. Пахаваны на Вялікіх могілках Рыгі.

Спасылкі

Катэгорыя:Фалькларысты Расіі Катэгорыя:Пісьменнікі Латвіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Латвіі