Ара () — патухлы вулкан у Арменіі, размешчаны ў Арагацотнскай вобласці, паміж рэкамі Раздан і Касах. Вышыня гары над узроўнем мора — 2577 метраў. Вулкан мае форму няправільнага конуса са ссечанай вяршыняй і колцападобным кратарам. Карысныя выкапні: андэзітабазальт і андэзіт.
Флора Каля падножжа гары распасціраюцца паўпустэльныя, зарослыя палынам, землі. Больш узнёслыя часткі пакрыты стэпамі. На паўночным схіле вулкана сустракаюцца дубовыя гаі і хмызнякі. У цёплую пару года гара пакрываецца пярэстымі прыгожымі кветкамі.
Фаўна На гары сустракаецца мноства жывёл. На камяністых частках вяршыні асабліва шмат ядавітых змей.
Легенды Паводле паданняў гара названа ў гонар цара Ара Цудоўнага. Падчас бітвы супраць асірыйскай царыцы Семіраміды Ара размясціў сваё войска каля падножжа Аралера, а царыца заняла пазіцыі на схілах Оціса.
Паводле легенды, гара Аралер ёсць цела Ара Цудоўнага. Здалёк гара падобная да чалавека, які ляжыць з рукамі на грудзіГора Аралер .
Гл. таксама
Горы Арменіі Вулканы Арменіі
Спасылкі
Катэгорыя:Горы Арменіі