«Без меж» () — дзявяты студыйны альбом гурту «Океан Ельзи», прэзентаваны на імправізаваным канцэрце ў Кіеве 15 мая 2016 года — роўна праз тры гады пасля выпуску папярэдняга альбому «Земля». Прэзентацыя непасрэдна пласцінкі адбылася 19 мая.
Пра альбом Над дзявятай студыйнай пласцінкай музыкі працавалі больш за год. Альбом змяшчае 11 песень, з іх 4 былі прадстаўлены як сінглы на працягу 2015—2016 гадоў («Не твоя війна», «Життя починається знов», «Мить», «Не йди»).
Прэзентацыя альбома адбылася на канцэрце на даху ў Кіеве, на якім было 140 гледачоў. Упершыню для масавага слухача песні з новага альбома былі выкананы на бясплатным канцэрце ў Марыупалі, у тым ліку адбылася прэм’ера песні «Сонце» і «Осінь». У электронным выглядзе альбом быў прэзентаваны 19 мая.
Кампазіцыі
У альбом трапілі 11 кампазіцый.
Музыкі
Океан Ельзи Святаслаў Вакарчук — вакал, гітара, клавішы Дзяніс Дудко — бас, бэк-вакал Дзяніс Глінін — барабаны, перкусія Мілаш Еліч — клавішы Уладзімір Апсеніца — гітара
Зноскі
Катэгорыя:Океан Ельзи Катэгорыя:Альбомы 2016 года