Гной — арганічнае ўгнаенне на аснове экстрыментаў свойскай жывёлы. Выходзіць ў працэсе ферментацыі і мікраарганічнай апрацоўкі. Утрымоўвае ўсе неабходныя раслінам элементы сілкавання, валодае значным запасам арганічных рэчываў для стварэння гумусу ў глебе.
Гной таксама выкарыстоўваецца як субстрат, паліва, сыравіна ў прамысловасці, звязальны раствор у традыцыйным будаўніцтве.
Класіфікацыя Класіфікацыя гною залежыць ад паходжання і мэты яго выкарыстання. У сельскай гаспадарцы прынята адрозніваць: Подсцілкавы гной Бясподсцілкавы гной Птушыны памёт і гуана Фекаліі
Подсцілкавы гной утвараецца ў выніку выкарыстання подсцілкі (торф, салома, драўнянае пілавінне і г. д.) для стойлавай жывёлы. Подсцілкавы гной уяўляе сабою сумясь подсцілкі з цвёрдымі і вадкімі экстрыментамі. У сваю чаргу, подсцілкавы гной падзяляецца на: Свежы і слаба згнілы, калі подсцілка і рэшткі кармоў нязначна змяняюць колер і трываласць Напалову перапрэлы (подсцілка і рэшткі кармоў набываюць цёмна-карычневы колер, губляюць трываласць і лёгка раздзіраюцца) Перапрэлы, што выглядае як аднастайная цёмная маса, з цяжкаадрознымі складовымі часткамі Перагной — чорная аднастайная сыпкая маса
Падчас захавання хімічны склад подсцілкавага гною змяняецца. Не рэкамендуецца даводзіць яго да стадыі перапрэлага, бо гэта прыводзіць да памяншэння арганічных рэчываў у 2 — 3 разыВильдфлуш И. Р., Агрохимия: учеб. для студ. с.х. вузов. С. 224. Пры захаванні гною ўтвараецца гнойная жыжка — каштоўнае вадкае ўгнаенне.
На буйных жывёлагадоўчых комплексах подсцілка амаль не выкарыстоўваецца. Напрыклад, у сельскай гаспадарцы Беларусі 60 % свойскай жывёлы трымаюцца без подсцілкіВильдфлуш И. Р., Агрохимия: учеб. для студ. с.х. вузов. С. 229. Бясподсцілкавы гной уяўляе сабою сумесь вадкіх і цвёрдых экстрыментаў з прымешкамі вады і кармоў. У залежнасці ад суадносін цвёрдай і вадкай фракцый вылучаюць: Напалову вадкі (болей за 8 % сухіх рэчываў) Вадкі (3 % — 8 % сухіх рэчываў) Гнойныя сцёкі (меней за 3 % сухіх рэчываў)
Птушыны памёт таксама прынята падзяляць на подсцілкавы і бясподсцілкавыВильдфлуш И. Р., Агрохимия: учеб. для студ. с.х. вузов. С. 234. Гуана — сухое ўгнаенне. У залежнасці ад умоў захавання яно мае адрозны хімічны скдад і падзяляецца на вышчалачанае і нявышчалачанаеGuano Industry — Dictionary definition of Guano Industry.
Фекаліі — сумясь калу і мачы чалавека. У залежнасці ад умоў захавання і абеззаражання фекальныя масы адрозніваюцца па ўтрыманню карысных рэчываўКидин В. В., Органические удобрения: Учебное пособие. — М.: Издательство РГАУ-МСХА, 2012. — С. 96 — 98.
Вытворчасць і захаванне
Колькасць і якасць гною ў вялікай ступені залежыць ад скормленых кармоў, відаў і ўзросту жывёл, тыпу кармлення, працягласці стойлавага перыяда, спосабаў утрымання і тэхналогіі назапашвання. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь вызначае аб’ём вытворчасці гною ад адной галавы згодна наступнай норме: Жывёла Выхад гною, тон у год Буйная рагатая жывёла 8 Конь свойскі 7 Свойская свіння 1,5 Авечка свойская 0,4 Птушка свойская 0,025
Выхад подсцілкавага гною ў сельскай гаспадарцы разлічваецца згодна формуламВильдфлуш И. Р., Агрохимия: учеб. для студ. с.х. вузов. С. 225: Г = 4(К/2+П) Г = 2(К+П), дзе Г — выхад гною, К — сухое рэчыва корму, П — вага подсцілкі.
Склад подсцілкавага гною залежыць ад спосабу захоўвання: гарачы, халодны, гарачы прасаваны. Пры гарачым спосабе гной укладваецца ў вузкія (не шырэй за 3 м) штабелі. Пры халодным гной складуецца ў штабель шырынёй 5 м і вышынёй 1,5 — 2 м, адразу ж уплатняецца. Пры гарачым прасаваным гной спачатку ўкладваецца друзла пластамі 80 — 100 см, пасля падвышэння тэмпературы да 55 °C — 60 °C уплатняецца. Халодны спосаб з’яўляецца найбольш эфектыўным, паколькі пры гэтым менш губляецца азота і арганічных рэчываў, болей назапашваецца і захоўваецца аманійнага азотаВильдфлуш И. Р., Агрохимия: учеб. для студ. с.х. вузов. С. 225—226.
Гной захоўваецца ў сховішчах катлаваннага і наземнага тыпаў. Звычайна яны абсталяваны жыжказборнікамі. Паколькі гной мае спецыфічны пах і ўтрымоўвае небяспечныя для навакольнай экалогіі рэчывыОхрана земель с основами ландшафтоведения. Агроэкологическое зонирование территории : методические указания по выполнению лабораторной работы / О. А. Поддубный [и др.]. — Горки: БГСХА, 2016. — С. 8, дзейнічаюць санітарныя нормы, якія прадугледжваюць будаўніцтва гнойных сховішчаў на пэўнай адлегласці ад чалавечага жытла і ферм, прыродных аб’ектаў, ізаляцыю гноя ад паверхневых і падземных водСанитарные правила для животноводческих предприятий.
Ужыванне ў земляробстве Гной — арганічнае ўгнаенне, якое выкарыстоўваецца ў земляробстве са старажытных часоўНеобычный навоз . Ён мае працяглы тэрмін уздзеяння на расліны. Прыбаўка да ўраджаю пры яго ўнясенні на лёгкіх глебах адзначаецца на працягу 3 — 4 гадоў, а на цяжкіх — 5 — 6 гадоўАпанасенка І. П. Ваш прысядзібны ўчастак — С. 25. У залежнасці ад ступені ферментацыі і вырошчваемай культуры гной уносяць у глебу ўвосень або ўвесну. Пад раннюю бульбу і капусту лепш уносіць пры асенняй апрацоўцы глебы, пад познія — можна і пры веснавым ўзворванні. Гарбузовыя патрабуюць добра ферментаваны гной, што ўносіцца ўвесну. Моркву, цыбулю і зеляніну лепей сеяць на другі год пасля ўнясення гною.
Для набліжэння паспявання культур выкарыстоўваюць гноевую жыжу. Яна адрозніваецца хуткасцю ўздзеяння. Мінеральныя элементы ў ёй знаходзяцца ў легкадаступнай для раслін форме. Для падкормкі раслін у вегетацыйны перыяд яе патрэбна разбаўляць вадой у суадносінах 1:5 ці 1:10. Гноевую жыжу таксама выкарыстоўваюць для прыгатавання тарфяна-жыжавых кампостаў, куды для павышэння якасці дабаўляюць мінеральныя ўгнаенні (на 10 л. — 30 — 50 г. суперфасфату або 20 — 30 г. бясхлорных калійных угнаенняў). Калі расліны бледныя або патрабуецца хутка нарасціць зялёную масу, да вадкіх арганічных угнаенняў дадаюць аміячную салетру: 10 — 20 г. на 10 л. раствораАпанасенка І. П. Ваш прысядзібны ўчастак — С. 26.
Літаратура Апанасенка І. П. Ваш прысядзібны ўчастак — Мн.: Полымя, 1993. — 432 с.. ISBN 5-345-00651-2 Вильдфлуш И. Р., Агрохимия: учеб. для студ. с.х. вузов / И. Р. Вильдфлуш, С. П. Кукреш, В. А. Ионас. — Минск: Ураджай, 1995. — 480 с. — ISBN 985-04-0057-9 Драздоў, М. Я. Працы аддзелу паляводства за 1928 i 1929 год / М. Я. Драздоў, В. С. Рубанаў. — Рагачэў: Выд. Турскай с.-г. даследчай станцыi , 1930. — 115 c. Назаров, С. И. Механизация обработки и внесение органических удобрений: учебное пособие для студентов сельскохозяйственных вузов по специальности «Механизация животноводства» / С. И. Назаров, В. А. Шаршунов. — Минск: Ураджай, 1993. — 296 с. — ISBN 5-339-00682-4 Cramer, A., Manure Compost Marketing Guide / A. W. Cramer. Editors: Craig MaConnell, WSU Cooperative Extension; Wayne Chaudiere, Whatcom Conservation District. — Whatcom Conservation District, Washington State University Cooperative Extension, Washington State Department of Ecology Centennial Clean Water Fund, n.d. — 40 p.
Спасылкі
Як і калі ўносіць гной? Меню для агуркоў Паліўныя пэрспэктывы Беларусі — птушыны памёт і рапсавая салярка БИОГАЗОВАЯ УСТАНОВКА СВОИМИ РУКАМИ
Катэгорыя:Арганічныя ўгнаенні Катэгорыя:Будаўнічыя матэрыялы Катэгорыя:Сыравіна