Чэскі-Штэрнберк, Чэскі-Штэрнберг, Чэшскі Штэрнберг (,  — Багемскі Штэрнберг) — замак у самым цэнтры Чэхіі, каля Бенешава. Замак (град) быў заснаваны ў 1241 годзе Здзеславам з Дзівішава (з роду Штэрнберкаў), дзякуючы гербу якіх замак пазней атрымаў сваю назву: Stern — па-нямецку — зорка (Штэрнберкі мелі на гербе васьміканцовую зорку), berg — пагорак. Пазней і род сталі называць па імені іх родавага замкуГісторыя замка. З моманту заснавання замак належаў толькі роду Штэрнберкаў. Цяперашні ўладальнік замка жыве там разам са сваёй сям’ёй.

Замак Чэскі-Штэрнберк знаходзіцца на скале, знізу працякае рака Сазава. Першапачаткова выгляд замка быў гатычным. У XIV—XV стагоддзях, замак, які знаходзіцца на вяршыні скалы і абаронены дзвюма магутнымі вежамі з паўночнага і паўднёвага бакоў, а таксама ракой і глубокім ровам, з’яўляўся моцным абарончым умацаваннем і лічыўся непрыступнымЗамок Чешский Штернберк. У перыяд гусіцкіх войнаў замак, уладальнік якога, пан Здэнэк Конапішценьскі з Штэрнберга быў праціўнікам караля Іржы з Подзебрадаў і адкрыта выступаў супраць яго, быў падвергнуты аблозе каралеўскіх войскаў і быў разрабаваны ў 1467 годзе. Пасля гэтага абарончая сістэма замка была ўдасканалена за кошт будаўніцтва ў 1480 годзе новай вежы, умацаванні якой захаваліся да нашага часу (пачатак XXI стагоддзя) амаль без змен, акрамя гэтага быў паглыблены замкавы роў. Пад уплывам моды ў XVIII стагоддзі замак быў перабудаваны ў стылі барока, а інтэр’ер быў упрыгожаны ляпнінай і роспісамі італьянскага майстра Карла Брэнтана. Асабліва славяцца барочныя роспісы Рыцарскага і Залатога салонаў. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя замак быў рэканструяваны па праекце венскага архітэктара К. Кайсера ў стылі рамантызму, у гэты ж час быў разбіты парк.

У 1949 годзе замак быў нацыяналізаваны і стаў уласнасцю Чэхаславацкай рэспублікі, а ў 1992 годзе вернуты ўладальнікам з роду Штэрнберк. Гэта рэдкі выпадак, калі ўрад вярнуў уласнасць былому гаспадару. У 1990-ыя гады ў Чэхіі быў прыняты закон аб дэнацыяналізацыі, якая аднак магчыма, толькі калі былыя ўладальнікі не супрацоўнічалі з нямецка-фашысцкімі акупантамі. У перыяд нямецкай акупацыі, князь Штэрнберг які валодаў замкам, не прыняў прапановы супрацоўнічаць з нацыстамі. Ён скінуў з лествіцы прадстаўніка гестапа, узброіў сваіх слуг і пайшоў у горы, дзе вёў партызанскую дзейнасць. Пасля вызвалення Чэхіі князь быў зняволены савецкай контрразведкай, але вызвалены па хадайніцтве мясцовых жыхароў.

Цяпер замак з’яўляецца турыстычнай славутасцю, экскурсіі па ім праводзяцца круглы годЧас працы экспазіцыі .

У замку выстаўлены творы жывапісу італьянскіх і галандскіх майстроў, калекцыя старых гадзіннікаў, вялікая калекцыя гравюр XVII стагоддзя, калекцыя гістарычнай зброі XVII і XVIII стагоддзя, а таксама мэбля XVIII стагоддзя ў стылі ракако. вырабы з фарфору, срэбны посуд, кнігі, паляўнічыя трафеі.

У замку жыў значны дзеяч чэшскага адраджэння — князь Кашпар Штэрнберк.

За некалькі дзясяткаў метраў на поўдзень ад замка, на ўзвышшы, знаходзіцца так званая Гладаморня — паўднёвы перадзамкавы басціён — частка складанай фартыфікацыйнай сістэмы, пабудаванай на мяжы XV—XVI стагоддзяў. Развіццё ў канцы XIV стагоддзя агнястрэльнай зброі, перш за ўсё артылерыі, аслабіла абараназдольнасць замка. Вынікам гэтых змен стаў захоп замка ў 1467 годзе войскамі караля Іржы з Подзебрадаў. Будаўніцтва Гладаморні было вымушанай мерай у сувязі з неабходнасцю абараніць паўднёвы ўзгорак каля града. Вежа мае моцна завостраную форму, накіраваную да поўдня, найбольш небяспечнага накірунку. Вострая грань зроблена дзеля таго, каб варожыя ядры як бы адскоквалі ў бок, не робячы сур’ёзных пашкоджанняў вежы. Вежа мае тры паверхі: ніжні для захоўвання прадуктаў і пораху, сярэдні дзе маецца сістэма байніц для лёгкіх гармат і верхні — адкрытая назіральная пляцоўкаЗамак.

Галерэя інтэр’ераў замка

Гл. таксама Тройскі замак — летні палац графаў Штэрнберкаў пад Прагай

Спасылкі

Віртуальны тур

Катэгорыя:Нацыянальныя помнікі культуры Чэхіі Катэгорыя:Замкі Сярэднячэшскага края