thumb|Аркадны паверх сабора Святога Віта, збудаваны ў часы Маціяша Араскага. thumb|Хор сабора Святога Віта. Капліцы па крузе пабудаваныя Маціяшам з Араса.

Мацьё (Ма́ціяш) з Ара́са (; ; * 1290 у Арасе, Францыя; † 1352 у Празе) — французскі архітэктар і будаўнік, які працаваў у Багеміі.

Жыццё Маціяш з Араса — прадстаўнік познегатычнай французскай архітэктуры. Ён быў архітэктарам пры папскім двары ў Авіньёне, калі яго па рэкамендацыі мараўскага маркграфа (а пазней імператара) Карла IV у 1344 годзе запрасіў у Прагу кароль Іаан Люксембургскі дзеля будаўніцтва Сабора Святога Віта на ўзор сабораў у Нарбоне і Радэзе.

Першы камень быў закладзены 21 лістапада 1344 года. За наступныя восем гадоў, да самай сваёй смерці, Маціяш пабудаваў аркаднае завяршэнне хора, крытую галерэю, пяць капліц і ўсю ўсходнюю частку доўгага хора.

У 1348 годзе ён пачаў будаваць крэпасць Карлштэйн для Карла IV.

Пераемнікам Маціяша ў якасці дойліда Сабора Святого Віта быў Петэр Парлер.

Літаратура Václav Mencl: Česká architektura doby lucemburské. Sfinx, Prag 1948. Jaroslav Pešina (Red.): České umění gotické 1350—1420. Academia, Prag 1970. Václav Mencl: Poklasická gotika jižní Francie a Švábska a její vztah ke gotice české. In: Umění. 19, 1971, , S. 217—254. Anežka Merhautová (Hrsg.): Katedrála sv. Víta v Praze. K 650. výročí založení. Academia, Prag 1994, ISBN 80-2000189-1.

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктары Чэхіі Катэгорыя:Архітэктары готыкі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1290 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1352 годзе