І́ржы Ру́снак (; нар. , Острава, ЧССР) — чэшскі палітык, прэм'ер-міністр Чэхіі з 2013 года па 2014 годНовым прэм’ерам Чэхіі стаў Іржы Руснак.

Біяграфія Іржы Руснак нарадзіўся 16 кастрычніка 1960 года ў Остраве. У 1984 годзе скончыў Вышэйшую школу эканомікі ў Празе.

Кар’еру пачынаў у Дзяржплане, затым працаваў у Федэральным міністэрстве па стратэгічным планаванні і Федэральным міністэрстве працы і сацыяльных спраў. На працягу шасці гадоў працаваў кансультантам, кіраўніком сацыяльна-эканамічнага аддзела ў Чэшска-мараўскай канфедэрацыі прафсаюзаў. У жніўні 1998 года прызначаны намеснікам міністра працы і сацыяльных спраў, з красавіка 2001 года па ліпень 2002 года быў міністрам фінансаў, з ліпеня па сакавік 2003 года займаў пасаду міністра прамысловасці і гандлю Чэхіі.

Пасля 2003 года сышоў з палітыкі, займаўся бізнесам. У 2005—2012 гадах быў прэзідэнтам Асацыяцыі пенсійных фондаў. З 2006 года і да лета 2013 года Руснак старшыня савета дырэктараў і галоўны выканаўчы дырэктар пенсійнага фонду ING. З 2009 года — старшыня Савета грамадскага кантролю аўдыту. З 2010 года з’яўляецца членам Нацыянальнага эканамічнага савета ўрада Чэхіі.

У 1998—2010 гадах член Чэшскай сацыял-дэмакратычная партыі.

Прэм’ер-міністр Пасля скандала, звязанага з абвінавачваннямі некаторых членаў урада ў карупцыі, а таксама скандалу, звязанага з кіраўніком апарата былога прэм’ера Янай Надзьявай, Пётр Нечас сышоў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра 17 чэрвеня 2013 годаPrezident přijal demisi předsedy vlády. На яго месца прэзідэнтам Земанам быў прызначаны 25 чэрвеня Іржы РуснакІржы Руснак стаў новым прэм’ерам Чэхіі.

Руснаку было неабходна за 60 дзён сфарміраваць Урад Чэшскай Рэспублікі і атрымаць вотум даверу Палаты дэпутатаў Парламента, аднак супраць прызначэння Руснака выступілі многія члены Палаты дэпутатаў, якія запатрабавалі правядзенні датэрміновых выбараўІржы Руснак прызначаны новым прэм’ер-міністрам Чэхіі. Аднак яму праз два тыдні ўдаўся сфарміраваць новы ўрадИРЖИ РУСНОК.

7 жніўня ўрад атрымаў вотум недаверу Палаты дэпутатаў і на наступны дзень Руснак заявіў, што ўрад у бліжэйшыя дні сыдзе ў адстаўку.Урад Чэхіі падасць у адстаўку ў найбліжэйшыя дні. 9 жніўня Іржы Руснака абвясціў пра адстаўку ўрада. 13 жніўня Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан прыняў адстаўку ўрада Руснака. Члены ўрада і сам Руснак выконвалі свае абавязкі да фарміравання новага ўрада пасля пазачарговых выбараў у Палату дэпутатаў ПарламентаПрэзідэнт Чэхіі прыняў адстаўку ўрада Іржы Руснака. Аднак фарміраванне ўрада ў Чэхіі зацягнулася да пачатку наступнага годаУ Празе падпісаны дагавор аб фарміраванні трохпартыйнага кааліцыйнага ўрада. І толькі 29 студзеня прэзідэнт зацвердзіў склад новага ўрада Багуслава СобаткіУ Чэхіі з’явіўся новы палітычны ўрад..

Асабістае жыццё Іржы Руснак жанаты, мае двух сыноў — Міхала (1989) і Томаша (1992)Біяграфія Іржы Руснака.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Чэхіі Катэгорыя:Міністры фінансаў Чэхіі Катэгорыя:Міністры прамысловасці і гандлю Чэхіі Катэгорыя:Выпускнікі Вышэйшай эканамічнай школы ў Празе