Аўтарадыяграфія (радыеаўтаграфія) — метад вывучэння размеркавання радыеактыўных рэчываў у доследным аб’екце.

Тэхніка даследавання Плёнка (фотаматэрыял) з адчувальнай да радыеактыўнага выпраменьвання фотаэмульсіяй накладваецца на паверхню або зрэз аб’екта.

Для атрымання размеркавання тых ці іншых рэчываў у аб’екце выкарыстоўваюць маркіраванне патрэбных малекул ізатопным індыкатарам. Радыеактыўныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў аб’екце, як бы самі сябе фатаграфуюць (адсюль назва).

Пасля праявы месцы зацямнення на плёнцы адпавядаюць лакалізацыі радыеактыўных часціц.

Прымяненне Метад выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы, а таксама ў біялогіі, напрыклад, для вывучэння працэсаў фотасінтэзу, дзе прасочваецца след радыеактыўнага дыяксіду вугляроду, які праходзіць праз розныя хімічныя стадыі.

Фатаграфічны малюнак размеркавання радыеактыўных рэчываў, атрыманы метадам аўтарадыяграфіі, называецца аўтарадыяграмай, або радыяаўтографам.

Крыніцы

Катэгорыя:Метады біялагічных даследаванняў Катэгорыя:Радыебіялогія Катэгорыя:Радыялогія