Дзіцячы сад ці дзіцячы садок — установа для грамадскага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Дзіцячыя сады як тып устаноў існуюць у большасці краін і з'яўляюцца звычайна першым звяном у сістэме народнай адукацыі (не лічачы адукацыі атрыманай ад бацькоў).

Сістэма дзіцячых садоў прызначана для масавага, агульнадаступнага вырашэння праблемы занятасці іх бацькоў (для чаго час працы дзіцячага саду ў большасці выпадкаў супадае з тыповым працоўным графікам большасці прафесій: з 7 да 19 гадзін пяць дзён у тыдзень). У сістэме дзіцячых садоў ажыццяўляецца таксама мінімальная падрыхтоўка дзяцей да навучання ў школе — на ўзроўні першасных навыкаў чытання, пісьма і лічэння.

Класіфікацыя дзіцячых садоў

Дзіцячы сад агульнаразвівальнага віду з прыярытэтным кірункам, прыкладам: фізічнага, інтэлектуальнага, мастацка-эстэтычнага выхавання. Цэнтр развіцця дзіцяці — дзіцячы сад. Дзіцячы сад з ясельнымі групамі. Дзіцячы сад камбінаванага віду. Такіх — большасць. У іх нароўні са звычайнымі групамі ёсць групы для дзяцей з нейкімі формамі адхіленняў развіцця. Зазвычай, гэта лагапедычныя групы (карэкцыя гаворкі). Дзіцячы сад кампенсавальнага віду — спецыялізаваныя і санаторныя. У такіх садках робіцца карэкцыя нейкіх хранічных захворванняў. У спецыялізаваных садках, у адрозненне ад санаторных, дзеці з хранічнымі захворваннямі могуць хадзіць у тыя ж групы, што і здаровыя дзеці. Кампенсавальныя і камбінаваныя садкі прыцягваюць да працы больш рознапланавых спецыялістаў, галоўным чынам медыкаў. У залежнасці ад віду дзіцячага саду будзе вар'іравацца і праграма навучання, і колькасць дзяцей у групе, і якасць харчавання і цацак, і нават, шмат у чым, псіхалагічная атмасфера.

Гульні ў дзіцячым садзе Для дзяцей дашкольнага ўзросту гульня мае асаблівае значэнне, бо гульня для іх — і навука, і праца, і спосаб спазнання навакольнага свету, і форма выхавання.

Катэгорыя:Дашкольная адукацыя Катэгорыя:Адукацыя ў Беларусі Катэгорыя:Грамадскія будынкі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы