Уладзімір Аляксандравіч Варанковіч () — беларускі ваенны і дыпламат.

Біяграфія Нарадзіўся 6 красавіка 1959 года ў г. Энгельс (Саратаўская вобласць РСФСР) у сям’і вайскоўца.

У 1966 годзе сям’я вярнулася ў Беларусь. У 1976 годзе скончыў Мачулішчанскую сярэднюю політэхнічную працоўную школу Мінскага раёна Мінскай вобласці.

У 1980 годзе скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча супрацьпаветранай абароны, у 1990 годзе — Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна ў Маскве, у 1993 годзе — ад’юнктуру пры Гуманітарнай акадэміі Узброеных Сіл.

У 1980—1995 гадах — служба на афіцэрскіх пасадах у войсках супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл СССР / Рэспублікі Беларусь.

У 1995—1999 гадах — галоўны спецыяліст, намеснік начальніка, начальнік аддзела аналітычных даследаванняў і прагназавання Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.

З 1999 года — на дыпламатычнай службе. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца I-га класа.

У 1999—2002 гадах — начальнік упраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, член Калегіі МЗС.

У 2002—2007 гадах — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы.

У 2007—2013 гадах — начальнік упраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, член Калегіі МЗС.

З красавіка 2013 года па 22 мая 2018 годаУказ Президента Республики Беларусь 22 мая 2018 года № 191 «О В. А. Воронковиче» — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве.

Сям’я Жанаты, мае дваіх дзяцей і траіх унукаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Балгарыі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Грэцыі Катэгорыя:Паслы Беларусі на Кіпры Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь