У артыкуле прадстаўлены спіс Надзвычайных і Паўнамоцных Паслоў Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах i пастаянных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях (з 1991 г.). Пасля даты прызначэння або вызвалення ад пасады стаіць нумар адпаведнага указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (да 1994 г.) або ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 1994 г.).

На момант распаду СССР Беларуская ССР мела 4 пастаянных прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях: ААН, пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, пры міжнародных арганізацыях у Вене, пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).

Пасля кароткай назвы дзяржавы паказваецца яе поўная афіцыйная назва (або назвы ў храналагічным парадку).

Еўропа

Аўстрыя Аўстрыйская Рэспубліка Валянцін Мікалаевіч Фісенка (13 красавіка 1994 г., № 2936-XII — 10 сакавіка 2000 г., № 120) Віктар Анатольевіч Гайсёнак (19 мая 2000 г., № 275 — 18 лютага 2005 г., № 91) Аляксандр Мікалаевіч Сычоў (18 лютага 2005 г., № 92 — 26 жніўня 2011 г., № 373) Валерый Іосіфавіч Варанецкі (26 жніўня 2011 г., № 374 — 13 кастрычніка 2016 г., № 368) Алена Мікалаеўна Купчына (15 снежня 2016 г., № 461 — 25 лютага 2020 г., № 71) Андрэй Вадзімавіч Дапкюнас (з 20 ліпеня 2020 г., № 284)

Балгарыя Рэспубліка Балгарыя Аляксандр Міхайлавіч Герасіменка (27 лютага 1995 г., № 90 — 11 верасня 2000 г., № 495) Аляксандр Уладзіміравіч Пятроў (8 мая 2001 г., № 245 — 8 верасня 2005 г., № 418) Вячаслаў Георгіевіч Качанаў (16 мая 2006 г., № 321 — 12 красавіка 2013 г., № 182) Уладзімір Аляксандравіч Варанковіч (12 красавіка 2013 г., № 183 — 22 мая 2018 г., № 191) Аляксандр Васільевіч Лукашэвіч (22 мая 2018 г., № 192 — 21 сакавіка 2022 г., № 110)

Бельгія Каралеўства Бельгія Уладзімір Архіпавіч Лабуноў (26 красавіка 1994 г., № 2978-XII — 3 мая 2001 г., № 229) Сяргей Мікалаевіч Мартынаў (15 чэрвеня 2001 г., № 329 — 21 сакавіка 2003 г., № 111) Уладзімір Лявонавіч Сянько (7 красавіка 2004 г., № 163 — 4 лютага 2011 г., № 52) Андрэй Аляксандравіч Еўдачэнка (4 лютага 2011 г., № 54 — 13 чэрвеня 2016 г., № 208) Аляксандр Юр’евіч Міхневіч (13 чэрвеня 2016 г., № 209 — 29 ліпеня 2021 г., № 296)

Боснія і Герцагавіна Боснія і Герцагавіна (па сумяшчальніцтве пасламі прызначаюцца — да 2008 г. амбасадар у Югаславіі, з 2013 г. пасол у Венгрыі) Уладзімір Аляксандравіч Мацкевіч (4 ліпеня 2002 г., № 358 — 3 студзеня 2008 г., № 5) Аляксандр Францавіч Хайноўскі (3 снежня 2013 г., № 547 — 13 лістапада 2018 г., № 440) Аляксандр Леанідавіч Панамароў (13 лістапада 2018 г., № 441 — 10 лютага 2022 г., № 37) Уладзімір Яўгенавіч Улаховіч (з 10 лютага 2022 г., № 38)

Ватыкан Святы Прастол (па сумяшчальніцтве пасламі прызначаліся — да 2008 г. пасол у Швейцарыі, у 2008—2009 гг. Пастаянны прадстаўнік пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у г. Жэневе) Уладзімір Раманавіч Каралёў (18 лютага 2002 г., № 116 — 3 студзеня 2008 г., № 2) Сяргей Фёдаравіч Алейнік (з 10 красавіка 2008 г., № 198 — 27 сакавіка 2025 г., № 119) Юрый Георгіевіч Амбразевіч (з 27 сакавіка 2025 г., № 119)

Венгрыя Венгерская Рэспубліка — Венгрыя (у 1994 г. паслом па сумяшчальніцтве прызначаўся пасол у Чэхіі) Міхаіл Апанасавіч Марыніч (18 мая 1994 г., № 3017-XII — Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 1994 г. № 92 прызначаны Міністрам знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь) Андрэй Аляксандравіч Еўдачэнка (24 лістапада 1999 г., № 695 — 20 ліпеня 2004 г., № 334) Алена Мікалаеўна Купчына (16 мая 2006 г., № 322 — 10 красавіка 2012 г., № 165) Аляксандр Францавіч Хайноўскі (16 лістапада 2012 г., № 521 — 13 лістапада 2018 г., № 440) Аляксандр Леанідавіч Панамароў (13 лістапада 2018 г., № 441 — 10 лютага 2022 г., № 37) Уладзімір Яўгенавіч Улаховіч (з 10 лютага 2022 г., № 38)

Вялікабрытанія Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Уладзімір Лявонавіч Сянько (25 сакавіка 1994 г., № 2889-XII — Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 1994 г. № 8 прызначаны Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь) Уладзімір Рыгоравіч Шчасны (16 лютага 1995 г., № 67 — 10 сакавіка 2000 г., № 122) Валерый Яўгенавіч Садоха (14 ліпеня 2000 г., № 386 — 31 ліпеня 2002 г., № 413) Аляксей Анатольевіч Мажухоў (15 жніўня 2002 г., № 453 — 4 жніўня 2006 г., № 488) Аляксандр Юр’евіч Міхневіч (4 жніўня 2006 г., № 495 — 10 верасня 2012 г., № 400) Сяргей Фёдаравіч Алейнік (8 студзеня 2013 г., № 5 — 20 ліпеня 2020 г., № 280) Максім Леанідавіч Ермаловіч (20 ліпеня 2020 г., № 281 — 1 жніўня 2022 г., № 261)

Германія Федэратыўная Рэспубліка Германія Пётр Вікенцьевіч Садоўскі (3 чэрвеня 1992 г., № 1700-XII — 28 лістапада 1994 г., № 219) Пётр Рыгоравіч Бяляеў (18 верасня 1995 г., № 381 — 14 верасня 1998 г., № 446) Уладзімір Мікалаевіч Скварцоў (3 верасня 1999 г., № 514 — 26 чэрвеня 2009 г., № 347) Андрэй Уладзіміравіч Гіро (з 26 чэрвеня 2009 г., № 348 — памёр 17 лістапада 2015 г.) Дзяніс Уладзіміравіч Сідарэнка (25 кастрычніка 2016 г., № 391 — 11 сакавіка 2024 г., № 88)

Грэцыя Грэчаская Рэспубліка (па сумяшчальніцтве пасламі прызначаюцца паслы ў Балгарыі) Аляксандр Міхайлавіч Герасіменка (16 жніўня 1995 г., № 303 — 11 верасня 2000 г., № 495) Вячаслаў Георгіевіч Качанаў (15 красавіка 2011 г., № 153 — 12 красавіка 2013 г., № 182) Уладзімір Аляксандравіч Варанковіч (12 красавіка 2013 г., № 183 — 22 мая 2018 г., № 191) Аляксандр Васільевіч Лукашэвіч (22 мая 2018 г., № 192 — 21 сакавіка 2022 г., № 110)

Данія Каралеўства Данія (па сумяшчальніцтве пасламі прызначаюцца — у 1994 г. пасол у Вялікабрытаніі, у 2000—2012 гг паслы ў Швецыі, з 2014 г. пасол у Фінляндыі) Уладзімір Лявонавіч Сянько (8 чэрвеня 1994 г., № 3081-XII — Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 1994 г. № 8 прызначаны Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь) Алег Вячаслававіч Ермаловіч (1 сакавіка 2000 г., № 102 — 26 ліпеня 2004 г., № 353) Андрэй Міхайлавіч Грынкевіч (26 кастрычніка 2004 г., № 524 — 23 жніўня 2012 г., № 378) Аляксандр Пятровіч Астроўскі (23 студзеня 2014 г., № 44 — 18 верасня 2018 г., № 371) Аляксей Іванавіч Самасуеў (18 верасня 2018 г., № 372 — 11 сакавіка 2024 г., № 88)

Ірландыя Ірландыя (па сумяшчальніцтве пасламі прызначаюцца паслы ў Вялікабрытаніі) Уладзімір Лявонавіч Сянько (8 чэрвеня 1994 г., № 3081-XII — Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 1994 г. № 8 прызначаны Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь) Уладзімір Рыгоравіч Шчасны (16 лютага 1995 г., № 67 — 10 сакавіка 2000 г., № 122) Аляксей Анатольевіч Мажухоў (5 жніўня 2004 г., № 376 — 4 жніўня 2006 г., № 488) Аляксандр Юр’евіч Міхневіч (4 жніўня 2006 г., № 495 — 10 верасня 2012 г., № 400) Сяргей Фёдаравіч Алейнік (8 студзеня 2013 г., № 5 — 20 ліпеня 2020 г., № 280) Максім Леанідавіч Ермаловіч (20 ліпеня 2020 г., № 281 — 1 жніўня 2022 г., № 261)

Іспанія Каралеўства Іспанія (да 2019 года пасламі па сумяшчальніцтве прызначаліся паслы ў Францыі) Ніна Мікалаеўна Мазай (3 снежня 1994 г., № 246 — 20 студзеня 1997 г., № 73) Уладзімір Лявонавіч Сянько (17 лютага 1997 г., № 154 — 7 красавіка 2004 г., № 163) Віктар Адамавіч Шых (26 кастрычніка 2004 г., № 525 — 26 лютага 2008 г., № 121) Аляксандр Аляксеевіч Паўлоўскі (10 чэрвеня 2008 г., № 320 — 16 лістапада 2012 г., № 518) Павел Паўлавіч Латушка (20 мая 2013 г., № 231 — 15 студзеня 2019 г., № 21) Павел Міхайлавіч Пуставы (12 лютага 2019 г., № 55 — 31 жніўня 2020 г., № 327)

Італія Італьянская Рэспубліка Наталля Іванаўна Дрозд (4 лютага 1998 г., № 59 — 21 жніўня 2002 г., № 458) Аляксей Анатолевіч Скрыпка (6 снежня 2002 г., № 592 — 31 кастрычніка 2008 г., № 596) Яўген Андрэевіч Шастакоў (31 кастрычніка 2008 г., № 597 — 22 снежня 2015 г., № 514) Аляксандр Яўгенавіч Гур’янаў (22 снежня 2015 г., № 515 — 20 ліпеня 2020 г., № 282)

Латвія Латвійская Рэспубліка Валянцін Уладзіміравіч Вялічка (15 красавіка 1993 г., № 2281-XII — 10 верасня 1997 г., № 458) Міхаіл Апанасавіч Марыніч (20 студзеня 1999 г., № 37 — 9 жніўня 2001 г., № 428) Вадзім Уладзіміравіч Ламкоў (30 снежня 2002 г., № 640 — 16 лютага 2005 г., № 79) Аляксандр Міхайлавіч Герасіменка (13 красавіка 2006 г., № 233 — 10 верасня 2013 г., № 408) Марына Іванаўна Даўгаполава (10 верасня 2013 г., № 409 — 18 верасня 2018 г., № 373) Васіль Міхайлавіч Марковіч (18 верасня 2018 г., № 374 — 16 верасня 2020 г., № 346)

Літва Літоўская Рэспубліка Яўген Канстанцінавіч Вайтовіч (22 лістапада 1993 г., № 2574-XII — 15 кастрычніка 1998 г., № 495) Уладзімір Гіляравіч Гаркун (15 кастрычніка 1998 г., № 497 — 31 снежня 2005 г., № 655) Уладзімір Несцеравіч Дражын (13 красавіка 2006 г., № 234 — 3 снежня 2013 г., № 539) Аляксандр Міхайлавіч Кароль (3 снежня 2013 г., № 540 — 15 студзеня 2019 г., № 19) Валерый Валер’евіч Бараноўскі (15 студзеня 2019 г., № 20 — 18 чэрвеня 2021 г., № 230)

Люксембург Вялікае Герцагства Люксембург (па сумяшчальніцтве пасламі прызначаюцца паслы ў Бельгіі) Уладзімір Архіпавіч Лабуноў (13 ліпеня 1994 г., № 3113-XII — 3 мая 2001 г., № 229) Андрэй Аляксандравіч Еўдачэнка (3 снежня 2013 г., № 545 — 13 чэрвеня 2016 г., № 208) Аляксандр Юр’евіч Міхневіч (13 чэрвеня 2016 г., № 209 — 29 ліпеня 2021 г., № 296)

Малдова Рэспубліка Малдова Мікалай Фёдаравіч Грынёў (1 сакавіка 1995 г., № 94 — 17 мая 1999 г., № 277) Васіль Андрэевіч Саковіч (3 верасня 1999 г., № 513 — 4 чэрвеня 2009 г., № 287) Вячаслаў Аляксандравіч Асіпенка (4 чэрвеня 2009 г., № 288 — 27 жніўня 2014 г., № 419) Сяргей Мікалаевіч Чычук (16 сакавіка 2015 г., № 119 — 16 сакавіка 2020 г., № 94) Анатоль Мікалаевіч Калінін (16 сакавіка 2020 г., № 95 — 27 сакавіка 2025 г., № 123) Анатоль Анатолевіч Бубен (з 27 сакавіка 2025 г., № 124)

Мальта Рэспубліка Мальта (па сумяшчальніцтве пасламі прызначаюцца паслы ў Італіі) Наталля Іванаўна Дрозд (17 верасня 1999 г., № 543 — 21 жніўня 2002 г., № 458) Яўген Андрэевіч Шастакоў (4 лютага 2011 г., № 51 — 22 снежня 2015 г., № 514) Аляксандр Яўгенавіч Гур’янаў (3 сакавіка 2016 г., № 83 — 20 ліпеня 2020 г., № 282)

Мальтыйскі Ордэн Суверэнны Ваенны Ордэн Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Радоса і Мальты (да 2009 г. паслом па сумяшчальніцтве прызначаўся Пастаянны прадстаўнік пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у г. Жэневе) Сяргей Фёдаравіч Алейнік (10 красавіка 2008 г., № 198—2008 г., №) Міхаіл Міхайлавіч Хвастоў (4 чэрвеня 2009 г., № 284 — 22 жніўня 2015 г., №)

Манака Княства Манака (па сумяшчальніцтве пасламі прызначаюцца паслы ў Францыі) Павел Паўлавіч Латушка (15 снежня 2016 г., № 464 — 15 студзеня 2019 г., № 21) Ігар Валянцінавіч Фісенка (16 мая 2019 г., № 186 — 12 лістапада 2021 г., № 438)

Нарвегія Каралеўства Нарвегія (па сумяшчальніцтве пасламі прызначаліся паслы ў Швецыі) Алег Вячаслававіч Ермаловіч (1 сакавіка 2000 г., № 102 — 26 ліпеня 2004 г., № 353) Андрэй Міхайлавіч Грынкевіч (26 кастрычніка 2004 г., № 524 — 23 жніўня 2012 г., № 378) Дзмітрый Леанідавіч Мірончык (31 жніўня 2018 г., № 185 — 11 сакавіка 2024 г., № 88)

Нідэрланды Каралеўства Нідэрландаў (да 2000 г. паслом па сумяшчальніцтве прызначаўся пасол у Бельгіі) Уладзімір Архіпавіч Лабуноў (20 красавіка 1995 г., № 156 — 11 жніўня 2000 г., № 436) Уладзімір Мікалаевіч Герасімовіч (11 жніўня 2000 г., № 437 — 14 жніўня 2008 г., № 426) Алена Мікалаеўна Грыцэнка (14 жніўня 2008 г., № 427 — 2 мая 2014 г., № 199) Мікалай Мікалаевіч Барысевіч (2 мая 2014 г., № 200 — 29 ліпеня 2019 г., № 284) Андрэй Аляксандравіч Еўдачэнка (з 20 ліпеня 2020 г., № 285)

Партугалія Партугальская Рэспубліка (па сумяшчальніцтве пасламі прызначаюцца паслы ў Францыі) Ніна Мікалаеўна Мазай (3 снежня 1994 г., № 246 — 20 студзеня 1997 г., № 73) Уладзімір Лявонавіч Сянько (17 лютага 1997 г., № 154 — 7 красавіка 2004 г., № 163) Віктар Адамавіч Шых (26 кастрычніка 2004 г., № 525 — 26 лютага 2008 г., № 121) Аляксандр Аляксеевіч Паўлоўскі (10 чэрвеня 2008 г., № 320 — 16 лістапада 2012 г., № 518) Павел Паўлавіч Латушка (20 мая 2013 г., № 231 — 15 студзеня 2019 г., № 21)