Нарыманаў () — горад (з 1984 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Нарыманаўскага раёна Астраханскай вобласці. Горад размешчаны на правым беразе Волгі, за 48 км ад Астрахані.

Гісторыя У 1967 годзе сяло Ніжняво́лжскае было ператворана ў рабочы пасёлак Ніжняво́лжск. У 1984 годзе Ніжняволжску быў прысвоены статус горада і назва ад прозвішча дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Нарымана Кербалай Наджаф аглы Нарыманава. Горадаўтваральнае прадпрыемства — суднабудаўнічы завод «Лотас». Нафтавы тэрмінал.

Насельніцтва

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Астраханскай вобласці