Новаанінскі () - горад (з 1956 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Новаанінскага раёна Валгаградскай вобласці. Насельніцтва 18,9 тыс. чалавек (2005).

Горад размешчаны на левым беразе ракі Бузулук (басейн Дона), за 254 км ад Валгаграда.

Прадпрыемствы: завод электрамедыцынскай апаратуры, асфальтабетонны завод, ліцейна-механічны завод, цагельня, аўтарамонтны завод, мелькрупакамбинат, масласыраробчы камбінат, мясаптушкакамбінат.

Катэгорыя:Гарады Валгаградскай вобласці