Айлант (Ailanthus) — род дрэў сямейства Simaroubaceae, якія растуць у паўднёвай і усходняй Азіі, паўдневай і усходняй Еўропе і ў Аўстраліі.

Батанічнае апісанне Буйныя лістападныя хуткарослыя дрэвы. Кара ствала шаравата-бурая, пакрыта бароздамі. Крона яйкападобная.

Лісце чаргавальнае, вялікае, непарнаперыстае, складаюцца з 9-41 лісціка, пры распусканні непрыемна пахне.

Дробныя кветкі сабраны ў буйныя мяцёлкі, зелянявага колеру, з падвойным калякветнікам. Чашалісцікі часткова зрослыя, па 5—6. Пялёсткі нашмат даўжэйшыя за чашалісцікі, у ліку пяці. Тычынак дзесяць. Завязь складаецца з пяці—шасці свабодных ці зрослых плодалісцікаў.

Плады складаюцца з адной—шасці свабодных крылатак. Насенне плоскае, яйкападобнае, з тонкім эндаспермам або без яго, размешчана ў сярэдзіне плада, з яйкападобнымі або амаль круглявымі семядолямі.

Гаспадарчае значэнне Кару і лісце некаторых відаў выкарыстоўваюць супраць глістоў і дызентэрыі. Лісце таксама выкарыстоўваюць для выкормкі вусеняў дзікага тутавага шаўкапрада. З’яўляецца папулярнай дэкаратыўнай раслінай з-за хуткага росту, устойлівасці да шкоднікаў, і незвычайнага лісця.

Таксанамія

Таксанамічнае становішча

Віды

Паводле розных дадзеных, род уключае ад 1 да 15 відаў. Некаторыя з і іх:

Літаратура

Спасылкі Ailanthus in Flora of China @ efloras.org (англ.)

Катэгорыя:Дэкаратыўныя дрэвы Катэгорыя:Расліны паводле алфавіта Катэгорыя:Флора Аўстраліі Катэгорыя:Флора Паўднёва-Усходняй Азіі