Адкрыты чэмпіянат Індыі 2016 () — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 5 па 9 ліпеня 2016 года ў горадзе Хайдарабад, Індыя. Турнір стаў трэцім розыгрышам адкрытага чэмпіянату Індыі. Прызавы фонд турніру склаў £300,000, з якіх £50,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Энтані Мак-Гіл з Шатландыі, які перайграў на сваім шляху да тытула Чэня Чжэ ў кваліфікацыі (4:0), аматара Олівера Браўна (4:1), Мэцью Сэлта (4:2), Сцюарта Бінэма (4:0), свайго суайчынніка Стывена Магуайра ў чвэрцьфінале (4:1), Шона Мёрфі ў паўфінальным матчы (4:2) і Кайрэна Уілсана ў фінальным паядынку з лікам 5:2. Такім чынам, 25-гадовы шатландзец выйграў свой першы рэйтынгавы турнір у кар'еры, а таксама падняўся ў рэйтынгу з 29-й на 18-ю пазіцыю, якая стала найвышэйшым месцам у кар'еры снукерыста.
Турнір
Два першыя прафесійныя снукерныя турніры ў Індыі, Бамбей Інтэрнэшнл, прайшлі ў 1979 годзе, пасля чаго ў 1991 годзе на тэрыторыі краіны, якая лічыцца радзімай снукера, прайшоў нярэйтынгавы турнір з удзелам 16 снукерыстаў, Чэлендж Індыі, пераможцам якога стаў Стывен Хендры, а ў 1992 годзе ў Індыі праходзіла чацвёртае спаборніцтва — Мастэрс Індыі. Толькі праз 21 год, у 2013 годзе, у Індыі быў заснаваны першы рэйтынгавы снукерны турнір, адкрыты чэмпіянат Індыі, два першыя розыгрышы якога праходзілі ў сталіцы краіны Нью-Дэлі і ў самым населеным горадзе Мумбаі. Спаборніцтва 2016 года было перанесена ў горад Хайдэрабад і праводзілася ў гатэлі міжнароднага канферэнцыйнага цэнтра Хайдарабада.
Адкрыты чэмпіянат Індыі 2016 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся другім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2016/2017.
Матчы турніру гуляліся за чатырма сталамі ў гатэлі міжнароднага канферэнцыйнага цэнтра Хайдарабада.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з мінулым спаборніцтвам і склаў £300,000. Таксама на тым жа ўзроўні, што і ў 2015 годзе, застаўся першы прыз турніру — £50,000.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£50,000Фіналіст£25,000Паўфіналісты£13,500Чвэрцьфіналісты£9,0001/8 фіналу£6,0001/16 фіналу£3,0001/32 фіналу£2,000Найвышэйшы брэйк£2,000 Агульны прызавы фонд £300,000 Максімальны брэйк £30,000
Фармат турніру
На адкрытым чэмпіянаце Індыі 2016 года прынялі ўдзел 134 гульцы, з якіх 112 — удзельнікі мэйн-тура і 22 — аматары (6 — уладальнікі ўайлдкард). 124 гульцы — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард і ўдзельнікаў адкладзеных матчаў стартавага раўнда, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу трох дзён з 28 па 30 мая 2016 года (больш, чым за месяц да асноўнай стадыі) на арэне Гільд Хол у Прэстане, Англія. Пры гэтым матчы з удзелам леташняга пераможцы (Майкл Уайт) і адзінага прафесіянала сярод індыйскіх снукерыстаў (Адыт'я Мехта) гуляліся ўжо ў першы дзень турніру на асноўнай арэне, у выніку чаго лічыліся матчамі асноўнай стадыі. У 1/64 фіналу першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю праз кваліфікацыю прайшлі 62 снукерысты, да якіх далучыліся 4 удзельнікі адкладзеных матчаў 1/64 фіналу, а таксама яшчэ шасцёра ўладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць шасцёх выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.
Такім чынам, 56 пераможцаў кваліфікацыйнага раўнда, 6 пераможцаў матчаў уалдкард раўнда і 2 пераможцы адкладзеных матчаў кваліфікацыйнага этапа гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы снукерыстаў з топ-32 раней за 1/16 фіналу, снукерыстаў з топ-16 раней за 1/8 фіналу, снукерыстаў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, снукерыстаў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу адкрытага чэмпіянату Індыі. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд і адкладзеныя матчы кваліфікацыі) праходзілі на працягу пяці дзён (гульні ўайлдкард раўнда, адкладзеных матчаў і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні, а матчы 1/8 фіналу і чвэрцьфіналы гуляліся ў адзін дзень, таксама, як і паўфінальныя і фінальны паядынкі) у гатэлі міжнароднага канферэнцыйнага цэнтра горада Хайдарабад, Індыя.
Стадыя Тэрміны Кваліфікацыйны раўнд 28—30 мая 7 4 Адкладзеныя матчы кваліфікацыі 5 ліпеня 7 4 Уайлдкард раўнд 5 ліпеня 7 4 1/32 фіналу 5—6 ліпеня 7 4 1/16 фіналу 7 ліпеня 7 4 1/8 фіналу 8 ліпеня 7 4 1/4 фіналу 8 ліпеня 7 4 1/2 фіналу 9 ліпеня 7 4 Фінал 9 ліпеня 9 5
Кваліфікацыя
Кваліфікацыйныя матчы
Пасеў гульцоў на Адкрыты чэмпіянат Індыі 2016 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 3 мая 2016 года (пасля чэмпіянату свету 2016). Першы нумар атрымаў дзеючы чэмпіён Майкл Уайт, які займаў 19-е месца ў рэйтынгу. Другі нумар мог атрымаць чэмпіён свету Марк Сэлбі, але ён не прымаў удзел у турніры.
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Майкл Уайт (1) Энтані Хэмілтан Шон Мёрфі (3) 4:0 Лю Чэньвэй (А) Шон О’Саліван (64) 1:4 Эдэн Шараў (76) Дэніэл Уэлс (62) 4:0 Дарыл Хіл (65) Гэры Уілсан (32) 4:1 Рыс Кларк (66) Фергал О’Браен (30) 3:4 Майкл Джорджыу Том Форд (33) 3:4 Чжаа Сіньтун 4:0 Ітара Сантус Марк Дэвіс (16) 4:0 Джэймс Кэхіл (73) Грэм Дот (14) 4:3 Майкл Калумб (А) Робін Хал (49) 4:1 Брэндан Сэрджант (А) Олівер Лайнс (51) 4:0 Марк Дэвіс (А) Бэн Вуластан (17) 3:4 Майкл Холт (19) 1:4 Мічэл Ман Джэймі Бёрнэт (48) 4:1 Крэйг Стэдмэн Эндру Хігінсан (46) 4:2 Янь Бінтаа Сяа Гадун (41) 4:2 Ван Юйчэнь Джо Свэйл (43) 4:1 Курт Данхэм Адыт’я Мехта Алістэр Картэр (22) 1:4 Джымі Уайт (80) 4:2 Тор Чуан Леонг Сцюарт Кэрынгтан (54) 4:1 Сідні Уілсан (70) Кайрэн Уілсан (9) 4:0 Хатэм Ясін Роберт Мілкінс (11) 4:1 Курт Мэфлін (40) 1:4 Джэймс Уатана Цянь Пэнфэй (38) 3:4 Дэвід Лілі (А) Джэймі Джонс (25) 4:2 Джэйсан Уэстан (77) Майк Дан (27) 4:2 Ян Прыс Джэймі Коўп (57) 3:4 Алан Тэйлар (74) Напон Саенхам (59) 2:4 Чжан Юн (68) Мартын Гоўлд (8) 4:1 Крыстафер Кеоган Марк Уільямс (6) 4:1 Дэвід Джон Марка Фу (5) 4:2 Луіс Хіткоўт (А) Бары Хокінс (7) 4:3 Скот Дональдсан Крыс Уэйклін (60) 1:4 Хамза Акбар (71) Рос М’юр (58) 2:4 Эшлі Х'юджыл (А) Дамінік Дэйл (28) 4:0 Адам Дафі Марк Кінг (26) 4:1 Лі Уолкер Род Лоўлер (37) 2:4 Фрэйзер Патрык (78) Роры Мак-Лаўд (39) 4:2 Эндзі Хікс (А) Дэвід Гілберт (12) 2:4 Ліам Хайфілд Стывен Магуайр (10) 4:0 Чарлі Уолтэрс (А) Юй Дэлу (53) 2:4 Дуэйн Джонс (79) Альфрэд Бёрдэн (55) 4:0 Пол Дэвісан (69) Пітэр Эбдан (21) 4:1 Дэніэл Уомерслі (А) Цепчая Ун-Ну (23) 2:4 Эліят Слесар Чжоу Юэлун (44) 4:3 Гарэт Ален (75) Лі Хан (42) 2:4 Фан Сюнмань Робі Уільямс (45) 4:2 Пітэр Лайнс (А) Кен Доэрці (47) 3:4 Олівер Браўн (А) Лука Брэсэль (20) 4:2 Хамад Міа Энтані Мак-Гіл (18) 4:0 Чэнь Чжэ Ян Бэрнс (52) 2:4 Джон Эстлі Дэвід Грэйс (50) 4:1 Сэм Крэйгі Раян Дэй (13) 4:0 Сандэрсан Лэм (67) Мэцью Сэлт (15) 4:0 Гарэт Грын (А) Сэм Бэйрд (36) 4:0 Алекс Борг Мэцью Стывенс (34) 4:1 Адам Стэфанаў (А) Джэк Лісоўскі (29) 4:1 Майкл Уайлд (72) Марк Джойс (31) :Леа Фернандэз быў адхілены ад удзелу ў прафесійных турнірах падчас расследавання справы аб падазроных стаўках. Леа Фернандэз Найджэл Бонд (61) 4:0 Джошуа Томанд (А) Хусэйн Вафаі Аюры (63) 3:4 Рыкі Уолдэн (4) 4:1 Чжан Аньда Сцюарт Бінэм (2) 4:0 Цаа Юйпэн
Соценныя серыі
У 61 матчы кваліфікацыйнай стадыі адкрытага чэмпіянату Індыі 2016 было выканана 9 соценных серый (на 9 менш, чым у мінулым годзе). Ніводны снукерыст не выканаў больш за адзін сэнчуры-брэйк. Курт Мэфлін, пасеяны на турніры пад 40-м нумарам, зрабіў серыю ў 138 балаў, якая стала найвышэйшай на стадыі кваліфікацыі.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец Усе серыі Курт Мэфлін 1 138 Альфрэд Бёрдэн 1 132 Дуэйн Джонс 1 115 Марк Уільямс 1 110 Сцюарт Бінэм 1 110 Лука Брэсэль 1 105 Робі Уільямс 1 101 Роры Мак-Лаўд 1 101 Мартын О'Донэл 1 101Увогуле 9 Найвышэйшы брэйк: 138 (Курт Мэфлін)
Удзельнікі
У асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Індыі 2016 года прынялі ўдзел 62 удзельнікі, якія выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда, 4 удзельнікі адкладзеных матчаў кваліфікацыі, а таксама 6 уладальнікаў уайлдкард. Толькі Дэвід Гілберт (12) з першых шаснаццаці сеяных не патрапіў у асноўную стадыю.
З усіх 72 удзельнікаў 16 снукерыстаў гулялі на адкрытым чэмпіянаце Індыі ў трэці раз: Майкл Уайт (1), Рыкі Уолдэн (4), Марк Уільямс (6), Раян Дэй (13), Марк Дэвіс (16), Энтані Мак-Гіл (18), Пітэр Эбдан (21), Джэймі Джонс (25), Майк Дан (27), Марк Джойс (31), Гэры Уілсан (32), Дэчават Пумджаенг (35), Джэймі Бёрнэт (48), Найджэл Бонд (61), Адыт’я Мехта і Панкаж Адвані.
40-гадовы аматар Дэвід Лілі, які перайграў Цяня Пэнфэя ў кваліфікацыі (4:3), упершыню патрапіў у асноўную стадыю рэйтынгавага турніру. Апроч яго, тры аматары прайшлі кваліфікацыю спаборніцтва: Эшлі Х'юджыл перамог Роса М'юра (4:2), Олівер Браўн перамог Кена Доэрці (4:3), а Стывен Холуарт перайграў Хусэйна Вафаі Аюры (4:3). Яшчэ шэсць аматараў з Індыі атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў турніру: Панкаж Адвані, які, будучы прафесіяналам, дайшоў да чвэрцьфіналу розыгрышу 2013 года і атрымаў уайлдкард у 2015 годзе, Камаль Чаўла і Манан Чандра, якія атрыатрымалі гэты прывілей у 2013 годзе, а таксама навічкі турніру Дыліп Кумар, Ішпрыт Чадла і былы прафесіянал Лакі Ватнані.
У 2016 годзе на адкрытым чэмпіянаце Індыі ўдзельнічалі 27 дэбютантаў: Шон Мёрфі (3), Мартын Гоўлд (8), Джымі Робертсан (24), Джэк Лісоўскі (29), Сяа Гадун (41), Дэвід Грэйс (50), Олівер Лайнс (51), Альфрэд Бёрдэн (55), Мартын О'Донэл (56), Дэніэл Уэлс (62), Чжан Юн (68), Дуэйн Джонс (79), Джымі Уайт (80), Джон Эстлі, Чжаа Сіньтун, Майкл Джорджыу, Фан Сюнмань, Акані Сангсермсавад, Ліам Хайфілд, Мічэл Ман, Дэвід Лілі, Эшлі Х'юджыл, Олівер Браўн, Стывен Холуарт, Дыліп Кумар, Ішпрыт Чадла і Лакі Ватнані. Хамза Акбар (71) таксама павінен быў дэбютаваць на спаборніцтве, але зняўся, не згуляўшы нівооднага матча.
З усіх удзельнікаў першынства 2016 года толькі Майкл Уайт станавіўся пераможцам адкрытага чэмпіянату Індыі, выйграўшы тытул у 2015 годзе.
Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Індыі 2016 года стаў 54-гадовы Джымі Уайт. Найджэлу Бонду падчас турніру было па 50 гадоў, а Джо Свэйлу і Джэймсу Уатане — па 46.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх адкрытых чэмпіянатах Індыі.
Леташні пераможцаДэбютант турніру