Усць-Лабінск () — горад (з 1958 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Усць-Лабінскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 42,9 тыс. чалавек (2005). Крэпасць Аляксандраўская заснавана ў 1778 годзе; станіца Усць-Лабінская пры крэпасці заснавана ў 1794 годзе. Горад размешчаны на правым беразе ракі Кубань у сутоцы з ракой Лаба, за 62 км ад Краснадара.

Эканоміка Харчовая прамысловасць: цукровы і масласыраробчы заводы, мясны і эфірамаслічны камбінаты, элеватар. З іншых прадпрыемстваў — дзве цагельні. Чыгуначная станцыя.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Павел Дзмітрыевіч Кузьмінскі, рускі інжынер

Катэгорыя:Гарады Краснадарскага края