Ян Лаштуўка (; нар. , Гавіржаў, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, брамнік остраўскага «Баніка» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі. Вядомы па выступах за ўкраінскія «Шахцёр» і «Дняпро».
Кар’ера Раннія гады Выступаў за чэшскія клубы «Карвіна» і «Банік», з апошнім атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Чэхіі 2003/04.
«Шахцёр» Наступным крокам яго кар’еры стала трапленне ў склад украінскага топ-клуба «Шахцёр». У новай камандзе Ян згуляў некалькі матчаў у Лізе чэмпіёнаў і Кубку УЕФА.
«Фулхэм» 31 жніўня 2006 года на правах арэнды Ян перайшоў у склад англійскага клуба «Фулхэм», незадоўга да закрыцця трансфернага акна. Дэбютаваў у складзе новага клуба 2 снежня 2006 года ў матчы супраць «Блэкберн Роверс», якая скончылася перамогай з лікам 2:0.
«Бохум» Наступны сезон Ян зноў правёў у арэндзе, на гэты раз у нямецкім «Бохуме», які спрабаваў замяніць пакінуўшага клуб Яраслава Дробнага«Bochum verpflichtet Mieciel». kicker.de.
«Вест Хэм Юнайтэд» 3 жніўня 2008 года Лаштуўка перабраўся ў англійскі «Вест Хэм Юнайтэд» на гадавую арэнду«Lastuvka joins West Ham on loan». BBC Sport.. Дэбют чэшскага брамніка адбыўся 23 верасня ў розыгрышу на Кубак Англійскай лігі, дзе «Вест Хэм Юнайтэд» сустракаўся супраць «Уотфарда»«Watford 1–0 West Ham». BBC Sport..
«Дняпро» 4 жніўня 2009 года Лаштуўка падпісаў трохгадовы кантракт з украінскім клубам «Дняпро» з Днепрапятроўска за 3 млн еўраЛаштувка ушёл в «Днепр». Афіцыйны сайт ФК «Шахцёр».. Пакінуў «Дняпро» па заканчэнні кантракту ў маі 2016 годаЛаштувка покинул «Днепр». ua.tribuna.com..
Вяртанне ў Чэхію У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з родным клубам «Карвіна»Экс-вратарь «Днепра» и «Шахтера» Лаштувка подписал контракт с чешской «Карвиной». by.tribuna.com.. У ліпені 2017 года перабраўся ў пражскую «Славію», а ў студзені 2018 года вярнуўся ў «Банік».
Міжнародная кар’ера Лаштуўка быў упершыню прызваны ў каманду зборнай Чэхіі ў маі 2010 года«Nomination for the USA» . ČMFS. Дэбютаваў за зборную 3 верасня 2011 года на стадыёне «Хэмпдэн Парк» супраць зборнай Шатландыі ў рамках адборачнага матчу да чэмпіянату Еўропы 2012Scotland 2–2 Czech Republic. BBC News..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Банік Острава Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Карвіна Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Дніпро Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Бохум Катэгорыя:Ігракі ФК Фулхэм Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк