Тэадор Ге́брэ Села́сіе (; нар. , Тршэбіч, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст эфіопскага паходжання, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі (2011—2019).

Клубная кар’ера Раннія гады Тэадор нарадзіўся ў горадзе Тршэбіч, аднак пачаў займацца футболам у горадзе Велке-Мезіржычы, у аднайменным клубе ў 1992 годзе. У 1998 годзе ён пераехаў у Іглаву, дзе працягнуў футбольнае навучанне ў камандзе «Высачына». У 2005 годзе быў аддадзены ў арэнду ў «Велке-Мезіржычы», а ў 2006 годзе вярнуўся назад у «Высачыну», за якую яшчэ на працягу двух сезонаў выступаў у другой чэшскай лізе.

«Славія» Восенню 2007 года Гебрэ Селасіе падпісаў чатырохгадовы кантракт з пражскай «Славіяй». Дэбютаваў у чэмпіянаце 19 кастрычніка, у матчы супраць пльзенскай «Вікторыі» (0:3). Паводле вынікаў сезона 2007/08 разам са «Славіяй» стаў чэмпіёнам Чэхіі.

«Слован» У пачатку восені 2008 года Тэадор заключыў кантракт са «Слованам». У камандзе дэбютаваў 21 верасня, у гульні супраць пражскага «Багеміянса» (0:2). 2 лістапада, у матчы супраць «Млада-Болеслава» (3:3), забіў свой першы гол у складзе «Слована». У сезоне 2011/12 Тэадор разам са «Слованам» стаў пераможцам Гамбрынус Лігі.

«Вердэр» Пасля ўдалага выступу на чэмпіянаце Еўропы 2012 года ў складзе зборнай Гебрэ Селасіе быў падпісаны 22 чэрвеня «Вердэрам», склаўшы з брэменскім клубам чатырохгадовы кантракт.

Пакінуў «Вердэр» па заканчэнні сезона 2020/21, калі клуб страціў месца ў Бундэслізе.

Вяртанне ў «Слован» У чэрвені 2021 года зноў далучыўся да «Слована», у складзе якога і завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2022/23.

Міжнародная кар’ера У маі 2011 года быў запрошаны Міхалам Білекам у нацыянальную зборную Чэхіі, у складзе якой дэбютаваў 4 чэрвеня, у гульні супраць зборнай Перу (0:0). 29 мая 2012 года Тэадор трапіў у канчатковы спіс ігракоў, якія паехалі ў складзе чэшскай зборнай на чэмпіянат Еўропы 2012Сухи и Нецид попали в окончательный состав сборной Чехии на Евро-2012. sports.ru.

Гебрэ Селасіе з’яўляецца першым цёмнаскурым футбалістам у гісторыі нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Дасягненні «Славія»: Чэмпіён Чэхіі: 2008

«Слован»: Чэмпіён Чэхіі: 2012

Асабістае жыццё Бацька, Хамола Гебрэ Селасіе, прыехаў у Чэхаславакію з Эфіопіі працаваць урачом яшчэ падчас камуністычнага панавання. Маці Тэадора клічуць Янай, і яна з’яўляецца этнічнай чэшкай«Tožan Guédé by mohl už v srpnu obléknout dres slovenské reprezentace». idnes.cz.. У Тэадора таксама ёсць малодшая сястра Ганна, якая гуляе ў нацыянальнай жаночай зборнай Чэхіі па гандболеEuro 2012: Czech Republic profile - Theodor Gebre Selassie. Guardian.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Высачына Іглава Катэгорыя:Ігракі ФК Велке-Мезіржычы Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Слован Ліберац Катэгорыя:Ігракі ФК Вердэр