Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Масцішча Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя Пабудавана ў 1935 г. з дрэва як стараабрадніцкая.
Архітэктура Твор народнага драўлянага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам з паўвальмай над алтарнай часткай, завершанай цыбулепадобнай галоўкай на чатырохгранным барабане. Да фасада прыбудаваны кароткі прытвор, над якім узведзена трох’ярусная чатырохгранная званіца, завершаная гранёным цыбулепадобным купалам. Бакавыя гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і бусамі-сцяжкамі ў прасценках. Вертыкальнай шалёўкай вылучаны цокальныя і фрызавыя часткі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Валожынскага раёна Катэгорыя:Стараверскія храмы Беларусі Катэгорыя:Масцішча (Валожынскі раён) Катэгорыя:З’явіліся ў 1935 годзе Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:1935 год у Заходняй Беларусі