«Раскіданае гняздо» — спектакль, пастаўлены ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа па аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася 13 снежня 1951 года. Спектакль быў з поспехам паказаны ў 1955 годзе ў Маскве на дэкадзе беларускага мастацтва і літаратуры, а пасля ў шматлікіх гарадах СССР.

Асаблівасці пастаноўкі thumb|Дэкарацыя да спектакля «Раскіданае гняздо». Я. Нікалаеў. 1951 Пры пастаноўцы п’есы былі зроблены асобныя купюры ў тэксце, уведзеныя песні на словы Я. Купалы. Твор вырашаўся як гераічная народная драма, жыццёвы верагодная па сцэнічных вобразах (Незнаёмы — піцерскі рабочы і інш.) і дэталях пастаноўкі, з псіхалагічным абгрунтаваннем і падрабязнай распрацоўкай паводзін і ўчынкаў персанажаў.

Літаратура Няфёд Ул. Беларускі тэатр імя Якуба Коласа. — Мн., 1976.

Катэгорыя:Спектаклі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1951 годзе Катэгорыя:Спектаклі на беларускай мове Катэгорыя:1951 год у Віцебску Катэгорыя:Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа