Спіс ФІФА 100 () быў прадстаўлены ФІФА 4 сакавіка 2004 года ў Лондане на цырымоніі, прысвечанай 100-годдзю галоўнай футбольнай арганізацыі. Спіс складзены бразільскім футбалістам Пеле, у які ён уключыў 125 вядомых ігракоў, якія жылі на той момант. Лік 100 у назве азначае 100-годдзе ФІФА. Пеле было трэба з 300 прапанаваных варыянтаў выбраць 50 дзейных і 50 былых да моманту складання спіса футбалістаў. У часткі выбару ігракоў, якія завяршылі кар'еру, ён не змог укласціся ў прапанаваныя рамкі і замест 50 уключыў у спіс 75 футбалістаў

Спіс УЕФА Анры Баджа Балак Баніперці Барэзі Бекенбаўэр Бекхэм Бергкамп Бергомі Бест Бонек Брайтнер Бутрагенья Буфон Бэнкс ван Бастэн В. ван дэ Керкхоф Р. ван дэ Керкхоф ван дэр Эльст ван Ністэлрой Віейра В'еры Гуліт Давідс Далгліш Дасаеў Дзоф Дэль П'ера Дэсаі Дэшам Зеедарф Зеелер Зідан Кан Кантана Капа Кіган Кін Клінсман Клюйверт Кройф Кулеманс Б. Лаўдруп М. Лаўдруп Лінекер Луіс Энрыке Маер Мальдзіні Масапуст Матэус Мюлер Недвед Нескенс Неста Оўэн Папен Пірэс Плаціні Пушкаш Пфаф Райкард Рауль Росі Руй Кошта Руменігэ Рушцю Рывера Рэнсенбрынк Стоічкаў Тоці Трэзегэ Трэзор Факеці Фантэн Фігу Хаджы Цюрам Чарльтан Шаўчэнка Шмейхель Шукер Шырэр Эмрэ Эўзеб’ю

КАНМЕБОЛ Батыстута Вальдэрама Верон Джалма Сантус Ды Стэфана Жуніяр Зіку Карлус Алберту Кафу Кемпес Крэспа Кубільяс Марадона Нілтан Сантус Пасарэла Пеле Раберту Карлус Рамарыу Рамерыта Раналду Раналдынью Рывалду Рывеліну Савіёла Самарана Санеці Сіворы Сократыс Фалкан Фігероа Франчэсколі

КАФ Абедзі Пеле Акоча Веа Дыўф Міла

КАНКАКАФ Санчэс Хэм Экерс

АФК Наката Хон Мён Бо

Крытыка У адрас ФІФА раздавалася шмат крытыкі з нагоды гэтага дакумента, на думку некаторых даследчыкаў, спіс быў складзены самой ФІФА, у прыватнасці яе прэзідэнтам, Зепам Блатэрам, а не Пеле, і што ў ім шмат сучасных футбалістаў, унёсак якіх у футбол яшчэ не гэтак вялікі. На думку тых жа даследчыкаў, спіс быў складзены па палітычных матывах, у прыватнасці, пра гэта кажа шырокая геаграфія спісаMellor, David (2004-03-05). «Sing up for Ken, a true Blues man». Evening Standard: стр. 77.Pele pays price for popularity.

Крытыка раздавалася нават ад сяброў Пеле. Паўабаронца зборнай Жэрсан, не ўлучаны ў спіс, спрабаваў знайсці першакрыніца спіса, але беспаспяхова. Пазней, на адной з тэлевізійных праграм ён разарваў буклет са спісам. Марка ван Бастэн і Увэ Зеелер адмовіліся ад удзелу ў дадзенай імпрэзе (не сталі фатаграфавацца для буклета)Pele open to ridicule over top hundred.

Спасылкі ФИФА 100 на bbc.co.uk

Катэгорыя:Футбольныя спісы

Катэгорыя:ФІФА