Генацыд асірыйцаў (,  — «сірыйская разня») — планамернае масавае знішчэнне асірыйцаў ўладамі Асманскай імперыі падчас Першай сусветнай вайны, разам з генацыдам армянРезолюция Международной Ассоциации исследователей геноцида о признании геноцида греков и ассирийцев в Османской империи в 1914—1923 гг. Aprim, Frederick A. Assyrians: The Continuous Saga, page 40Ninos Donabed «Assyrians of Eastern Massachusetts» Издатель Arcadia Publishing, 2006 p127 ISBN 0-7385-4480-9, 9780738544809 стр 9] і генацыдам пантыйскіх грэкаў.

Гісторыя

У перыяд Першай сусветнай вайны пачалося планамернае знішчэнне асірыйцаў. Першапачаткова было падвергнута масаваму арышту і знішчана мужчынскае насельніцтва, здольнае аказаць супраціўленне, у тым ліку закліканыя ў турэцкую армію асірыйцы. За гэтым пайшлі ўслед арышты палітычнай і культурнай эліты асірыйцаў.

Пасля гэтага пачалася дэпартацыя ў пустыні Месапатаміі жанчын, старых і дзяцей, якія па дарозе падвяргаліся гвалту і вынішчэнню.

У выніку голаду, знясілення, хвароб і пастаянных нападаў курдскіх банд толькі некаторым з дэпартаваных удавалася дасягнуць месцаў прызначэння, дзе іх чакала смерць ад голаду і хвароб.

Турэцкія ўлады заяўлялі, што прычынай гвалтоўнага высялення былі здрадлівыя паводзіны асірыйцаў, якія дапамагалі рускай арміі.

Рэпрэсіям таксама падвяргаліся падданыя суседняй Персіі: у працягу вайны турэцкія войскі двойчы ўрываліся на яго тэрыторыю і знішчылі пры гэтым больш за сто тысяч хрысціян — асірыйцаў і армян, якія засялялі заходні бераг возера Урмія.

Рознымі крыніцамі колькасць загінулых ацэньваецца ў 500—750 тыс. чалавекThe Armenian Genocide: Wartime Radicalization Or Premeditated Continuum — Page 272 edited by Richard HovannisianThe Plight of Religious Minorities: Can Religious Pluralism Survive?, па іншых дадзеных — у 275—400 тыс.Remembering the Assyrian Genocide: An Interview with Sabri Atman.

Міжнароднае прызнанне

краіна дата прызнання генацыдам Арменія 24 сакавіка 2015 года Швецыя 11 сакавіка 2010 годаИА REGNUM: Швеция признала Геноцид армян Новы Паўдневы Уэльс "Consultation Paper for Proposed Memorial Dedicated to the Victims of the Assyrian Genocide . Нью-Ерк State of New York, Gov. Governor Pataki Commemorates Armenian Genocide, Proclamation, 05 May, 2004.

Памяць 17 снежня 2009 года ў Аўстраліі ўсталяваны помнік асірыйцамі — ахвярам генацыду, утворанага ўрадам Асманскай імперыіВ Австралии установлен памятник жертвам геноцида ассирийцев в Османской Турции .

Мемарыялы ў памяць аб ахвярах генацыду асірыйцаў устаноўлены таксама ў Ерэване (Арменія) і Парыжы (Францыя).

Гл. таксама Генацыд армян Генацыд пантыйскіх грэкаў

Крыніцы

Катэгорыя:Асманская імперыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці Катэгорыя:Генацыд Катэгорыя:Першая сусветная вайна Катэгорыя:Палітыка Асманскай імперыі