Дэ́ніс Ні́калас Мары́я Бергка́мп (, ; нарадзіўся 10 мая 1969, Амстэрдам) — нідэрландскі футбаліст, пазней футбольны трэнер. Спачатку гуляў на пазіцыі паўабаронцы, але потым стаў гуляць асноўнага нападніка, потым перакваліфікоўваўся ў адцягненага форварда. Былы галандскі футбаліст Ян Мюлдэр сказаў, што Дэніс «самы тэхнічны галандзец» у гісторыі. Яго былы партнёр Цьеры Анры сказаў, што Бергкамп — «нападнік мары».

Дэніс дэбютаваў за «Аякс» у 1986 годзе. У 1993 годзе ён перайшоў у «Інтэр». Там Бергкамп прабыў усяго 2 сезоны, а потым перайшоў у «Арсенал», у якім некалькі раз стаў чэмпіёнам Англіі і выйграваў кубак гэтай краіны. У нацыянальнай зборнай ён дэбютаваў у 1990 годзе і гуляў у ёй 10 гадоў. Ён застаецца трэцім па колькасці галоў за нацыянальную зборную. Прафесійную кар’еру завяршыў у 2006 годзе.

Бергкамп быў улучаны ў спіс 125 лепшых ігракоў, створаны Пеле. Таксама ён лічыцца адным з лепшых ігракоў у гісторыі чэмпіянату Англіі. У 2007 годзе Бергкамп быў улучаны ў , стаўшы такім чынам першым і пакуль што адзіным нідэрландскім футбалістам, які ганараваўся такога.

Раннія гады Бергкамп нарадзіўся ў Амстэрдаме. Ён быў наймалодшым з 4 дзяцей. Рос у рабочым прыгарадзе Амстэрдама ў сям’і сярэдняга класа. Яго бацька быў электрыкам, а таксама гуляў у аматарскіх лігах. Бергкамп названы ў гонар . Дадатковая літара «Н» з’явілася з-за падабенства вымаўлення імя Denis з жаночым імем Denise. Бергкамп быў выхаваны як каталік і часта ў дзяцінстве хадзіў з сям’ёй у царкву. У 12 гадоў Дэніса заўважыў «Аякс» і ён стаў трэнавацца ў яго акадэміі, да гэтага, ён выступаў за каманду «Вілскрахт/СНЛ» і нават гуляў супраць сваёй будучай каманды.

Кар’ера футбаліста

«Аякс»

Бергкамп быў выхаваны ў моладзевай сістэме «Аякса» і пачаў свае выступы за клуб у 17 гадоў. Трэнер клуба Ёхан Кройф упершыню паставіў яго ў склад 14 снежня 1986 года ў матчы супраць . Гульня скончылася з лікам 2:0 на карысць «Аякса». Бергкамп забіў свой першы гол за клуб 22 лютага 1987 года ў матчы супраць . «Аякс» выйграў 6:0. Ён згуляў 23 матчы ў сезоне 1986/1987. Таксама ў тым сезоне Бергкамп дэбютаваў на міжнароднай арэне ў матчы супраць «Мальмё» ў Кубку ўладальнікаў Кубкаў. «Аякс» выйграў гэты турнір, перамогшы ў фінале з Лейпцыга.

У наступных сезонах Бергкамп зацвердзіўся ў якасці іграка асноўнага складу. З 1989 па 1992 год «Аякс» выйграў 4 тытулы. Бергкамп забіў 29 галоў у 36 гульнях у сезоне 1990/1991. У 1992 годзе «Аякс» выйграў , перамогшы ў фінале «Тарына». Потым — , перамогшы ў фінале «Херэнвен». Бергкамп быў найлепшым бамбардзірам у чэмпіянаце Нідэрландаў з 1991 па 1993 год, а таксама атрымліваў званне лепшага іграка года ў 1992 і 1993 гадах. За всю карьеру в «Аяксе» он забил 122 гола в 239 матчах.

«Інтэр» Бергкамп быў запатрабаваны на трансферным рынку. Трэнер «Аякса» Кройф параіў яму не выступаць за «Рэал Мадрыд», адну з зацікаўленых у ім камандаў. Бергкамп хацеў гуляць у Італіі. Ён лічыў Серыю А лепшай лігай свету і хацеў перайсці ў «Ювентус» ці «Інтэрнацыянале». 16 лютага 1993 года апошнія пагадзіліся купіць Бергкампа за 7,1 мільёнаў фунтаў.

Бергкамп дэбютаваў за «Інтэр» у матчы супраць 29 жніўня 1993 года, а забіў свой першы гол за клуб у гульні супраць ў верасні 1993 года. Але яму было складана гуляць супраць італьянскіх абаронцаў, і ён забіў толькі 7 галоў у лізе. Гэта таксама было злучана з тым, што ў яго не было высакакласнага партнёра па атацы. Ён гуляў з і . У лютым 1994 года клуб звольніў трэнера Асвальда Баньёлі. Яго замяніў Джамп’ера Марыні. «Інтэр» фінішаваў 13-м у серыі А, але выйграў Кубак УЕФА, перамогшы ў фінале «Зальцбург». Бергкамп стаў найлепшым бамбардзірам гэтага спаборніцтва, а таксама аформіў хэт-трык у матчы супраць бухарэсцкага .

З пачаткам новага сезона кіраўніцтва «Інтэра» прызначыла новага трэнера, . Бергкамп правёў сезон млява, галоўным чынам з-за чэмпіянату свету 1994 года. Яму атрымалася забіць пяць галоў у 26 матчах. Таксама ў яго склаліся дрэнныя адносіны з заўзятарамі. Некаторыя італьянскія газеты таксама адзначалі яго дрэнную гульню. «Інтэр» скончыў сезон на шостым месцы ў лізе. Клуб не здолеў адстаяць Кубак УЕФА, «Інтэр» выбыў у першым раўндзе. У лютым 1995 года клуб купіў італьянскі бізнесмен Масіма Мараці, які нацэліўся на абнаўленне складу. З-за куплі Бергкамп страціў месца ў складзе і захацеў пайсці.

«Арсенал»

У чэрвені 1995 года «Арсенал» набыў Бергкампа за 7,5 мільёнаў фунтаў. Ён стаў першым іграком, падпісаным трэнерам . Ён дэбютаваў за новы клуб у матчы супраць «Мідлсбра». Бергкамп доўга адаптаваўся ў Англіі і забіў свой першы гол толькі пасля 6 матчаў. Гэта адбылося 23 верасня 1995 года ў матчы супраць «Саўтгемптана». За свой першы сезон у Англіі ён згуляў 33 матчы, забіўшы 11 галоў, і дапамог «Арсеналу» выйсці ў Кубак УЕФА.

Прызначэнне Арсена Венгера на пост трэнера «Арсенала» ў верасні 1996 года стала паваротным момантам у кар’еры Бергкампа. Венгер выкарыстоўваў Бергкампа ў якасці цэнтральнага нападніка. У тым сезоне Дэніс аддаў 13 галявых перадач. 24 лістапада Бергкамп забіў пераможны гол у браму «Тотэнхэма». 11 студзеня ў матчы супраць «Сандэрленда» Бергкамп атрымаў сваю першую чырвоную картку ў кар’еры. «Арсенал» скончыў сезон на 3-м месцы.

У наступным сезоне Бергкамп дапамог «Арсеналу» выйграць чэмпіянат і кубак, нягледзячы на тое, што галоўным фаварытам быў «Манчэстэр Юнайтэд». Ён стаў найлепшым бамбардзірам клуба з 22 галамі. У матчы супраць «Лестэр Сіці» ў пачатку сезона ён аформіў свой першы хэт-трык за «Арсенал». Трэці гол у тым матчы Бергкамп назваў самым прыгожым голам за «Арсенал». Трэнер «Лестэра» Марцін О’Ніл назваў гэты хэт-трык «лепшым хэт-трыкам, які ён бачыў»Palmer (2008), p. 73.. У чвэрцьфінале кубка Англіі супраць «Вест Хэм Юнайтэд» Бергкамп быў выдалены і прапусціў тры матчы з-за дыскваліфікацыі. 29 красавіка 1998 года ён атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. Па сканчэнню сезона ён быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату паводле версіі і .

У сезоне 1998/1999 «Арсенал» не змог абараніць чэмпіёнства, прайграўшы ў апошнім туры будучаму пераможцу першасці «Манчэстэр Юнайтэд». У кубку Англіі «Арсенал» таксама прайграў у паўфінале «чырвоным д’яблам». Бергкамп забіў 16 галоў. У кубку Англіі Беркгамп біў пенальці ў кампенсаваны час у паўфінале, але яго ўдар парыраваў Петэр Шмейхель. У другім экстра-тайме Раян Гігз забіў пераможны гол.

Сезон 1999/2000 выклікаў расчараванне ў заўзятараў: клуб заняў 2-е месца ў чэмпіянаце і прайграў у фінале кубка УЕФА «Галатасараю» ў серыі пенальці. У міжсезоннасць з «Арсенала» пайшлі і Эмануэль Пеці. У 2000 годзе Бергкамп падоўжыў кантракт з «Арсеналам». Нягледзячы на тое, што «Арсенал» купіў некалькіх кваліфікаваных ігракоў, у сезоне 2000/2001 клуб таксама заняў 2-е месца. Пасля з’яўлення Цьеры Анры і Бергкамп перастаў пастаянна з’яўляцца ў асноўным складзе.

У сезоне 2001/2002 «Арсенал» зрабіў залаты дубль. У чэмпіянаце ён у перадапошнім туры перайграў «Манчэстэр Юнайтэд», а ў фінале Кубка Англіі выйграў у «Чэлсі». Бергкамп згуляў 33 матчы і забіў 15 галоў. 27 студзеня 2002 года ў чацвёртым раўндзе кубка ён атрымаў чырвоную картку і быў дыскваліфікаваны на тры матчы (два ў лізе і адзін у кубку). Бергкамп апеляваў адносна гэтага рашэння, але беспаспяхова. Ён выйшаў на поле толькі 3 сакавіка 2002 года ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд». У пачатку матча ён забіў прыгожы гол. Венгер назваў той гол неверагодным, дадаўшы: «Гэта быў не толькі прыгожы, але і важны гол». Пад канец сезона ён утварыў звязку з .

4 студзеня 2003 года ў кубку Англіі ён забіў свой соты гол за «Арсенал». У тым сезоне клубу не атрымалася захаваць чэмпіёнскі тытул, хоць у сакавіку ў яго быў адрыў ад пераследніка ў 8 ачкоў. Ты не менш яны выйгралі кубак Англіі, перамогшы ў фінале «Саўтгемптан». 20 ліпеня 2003 года Бергкамп падоўжыў кантракт на год. У сезоне 2003/2004 «Арсенал» вярнуў сабе чэмпіёнскі тытул і больш таго, стаў першай камандай за больш за 100 гадоў, якая прайшла ўвесь турнір без паражэнняў. У апошнім матчы сезона супраць «Лестэр Сіці» Бергкамп аддаў галявы пас на Патрыка Віейра, той абыйшоў брамніка і забіў пераможны гол, матч скончыўся з лікам 2:1. Тая каманда была названа непераможнай. Але ў Еўропе «Арсенал» не змог дамагчыся поспеху. Каманда прайграла ў 1/4 фіналу «Чэлсі», нягледзячы на тое, што перад гэтым каманды тройчы сустракаліся ва ўнутраных спаборніцтвах, і пераможцам нязменна заставаўся «Арсенал». Пад канец сезона «Арсенал» падоўжыў кантракт з Бергкампам.

У сезоне 2004/2005 Бергкамп згуляў у 29 матчах «Арсенала». Каманда заняла другое месца, адстаўшы ад «Чэлсі» на 12 ачкоў. 22 жніўня 2004 года ў матчы супраць «Мідлсбра» Бергкамп выйшаў на поле ў якасці капітана. 19 лютага 2005 у матчы кубка Англіі супраць «Шэфілд Юнайтэд» яму паказалі непасрэдную чырвоную картку. З-за гэтага ён прапусціў тры матчы ў чэмпіянаце. У апошнім матчы сезона супраць «Эвертана» Бергкамп стаў іграком матча. Заўзятары хацелі, каб Бергкамп падоўжыў кантракт на год. Пасля фінальнага матча кубка Англіі, у якім у серыі пенальці «Арсенал» перамог «Манчэстэр Юнайтэд», ён падоўжыў кантракт.

У апошнім сезоне Бергкампа «Арсенал» заняў 4-е месца. У матчы першага тура Лігі чэмпіёнаў ён забіў гол, выйдучы на замену. Паядынак супраць «Вест Бромвіч Альбіёна», які адбыўся 15 красавіка 2006, быў прысвечаны Бергкампу. Фанатам, якія прышлі на , падарылі футболкі Бергкампа. У другім тайме ён выйшаў на замену і на 89-й хвіліне забіў гол — апошні ў кар’еры. 7 мая Дэніс узяў удзел у таварыскім футбольным матчы, згуляным на «Хайберы», гэта гульня стала апошняй у яго кар’еры. Бергкамп застаўся на лаўцы запасных у фінале Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны».

22 ліпеня 2006 года Бергкамп згуляў свой развітальны матч, у якім «Арсенал» сустракаўся з яго былым клубам, «Аяксам». Старт матча даў розыгрыш мяча з удзелам Бергкампа, яго бацькі і сына. У першым тайме гулялі дзейныя ігракі клубаў (на баку «Аякса» ўзяў удзел будучы капітан «Арсенала» Томас Вермален), а ў другім — іх легенды. Прыкладам, за «Арсенал»: , Віейра, Овермарс, Пеці і , а за «Аякс»: Марка ван Бастэн, , Ёхан Кройф, і дэ Буры. «Арсенал» выйграў матч з лікам 2:1 дзякуючы галам Анры і . Клас-Ян Хюнтэлар, які забіў першы гол у матчы, стаў першым іграком, які забіў на новым стадыёне «Арсенала» «Эмірэйтс».

Нацыянальная зборная

Моладзевая Кар’ера ў моладзевай зборнай у Бергкампа працягвалася ўсяго 1 год. Ён дэбютаваў у матчы супраць 21 сакавіка 1989 года. Матч скончыўся з рахункам 1:0 у карысць СССР. У кваліфікацыі да Еўра-1990 ён згуляў свой апошні матч за «маладзёжку» супраць , Нідэрланды прайгралі з рахункам 3:2. У сваёй групе каманда Бергкампа заняла трэцяе месца, усяго на адно ачко абыйдучы , групу выйграла зборная .

Асноўная

Бергкамп дэбютаваў у зборнай Нідэрландаў у матчы супраць Італіі 26 верасня 1990 года, калі ён выйшаў на замену замест Франка дэ Бура. Ён забіў свой першы гол за зборную ў матчы супраць зборнай Грэцыі 21 лістапада 1990 года. Бергкамп паехаў са зборнай на Еўра-1992, дзе забіў тры галы і стаў найлепшым бамбардзірам. Зборная Нідэрландаў выляцела ў паўфінале, прайграўшы будучым пераможцам турніру Даніі. У кваліфікацыі да чэмпіянату свету 1994 года Бергкамп забіў 5 галоў і быў улучаны ў склад на фінальную частку турніру. На групавой стадыі мундыяля ён забіў гол у браму зборнай Марока, а таксама ў 1/8 фіналу — Ірландыі. У 1/4 фіналу ён забіў свой трэці гол на турніры Бразіліі, але каманда прайграла з лікам 2:3. На Еўра-1996 Бергкамп забіў адзін гол у браму каманды Швейцарыі падчас групавога этапу, а таксама аддаў галявую перадачу на ў матчы супраць Англіі. Зборная Нідэрландаў выляцела ў 1/4 фіналу, прайграўшы па пенальці зборнай Францыі.