Іван Альбертавіч Пуні ( , пас. , , Расійская імперыя, Выбаргская губерня — , , Францыя) — руска-французскі мастак-авангардыст, супрэматыст і кубіст. Выкладаў у 1919 годзе ў Віцебскім мастацкім вучылішчы разам з жонкай, Ксеніяй Багуслаўскай-Пуні.

Біяграфія Бацькі мастака былі выхадцамі з Італіі. Дзед па бацькавай лініі — вядомы балетны кампазітар Цэзар Пуні . Бацька Альберт (у праваслаўі Андрэй) Пуні — віяланчэліст Марыінскага тэатра.

Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў дома, браў урокі ў Іллі Рэпіна, пад уплывам якога і абраў шлях мастака. Бацька будучага мастака марыў аб ваеннай кар'еры сына, таму Іван быў вымушаны вучыцца ў 1900—1908 гадах у Мікалаеўскай Ваеннай акадэміі.

У 1910—1912 гадах займаўся ў акадэміі Р. Жуліяна ў Парыжы. Па вяртанні ў Пецярбург пазнаёміўся з Давідам Бурлюком, Уладзімірам Маякоўскім, Велімірам Хлебнікавым, Казімірам Малевічам, удзельнічаў у выстаўцы «Саюза моладзі».

У 1913 годзе зноў адправіўся ў Парыж, дзе захапіўся кубізмам. Выстаўляў свае творы ў Салоне Незалежных.

У 1915—1916 гадах Іван Пуні быў членам творчага саюза мастакоў-авангардыстаў «», стваральнікам якога быў Казімір Малевіч.

Спасылкі

Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі рускага авангарда Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Члены таварыства «Супрэмус» Катэгорыя:Мастакі-супрэматысты