Гатардскі базісны тунэль (, ) — чыгуначны тунэль у Швейцарыі даўжынёй 57,1 км (уключаючы службовыя і пешаходныя хады — 153,4 кмFinal breakthrough of the longest railway tunnel in the world — прэс-рэліз AlpTransit, 15.10.2010). Паўночны партал тунэля знаходзіцца каля вёскі Эрстфельд, а паўднёвы партал — каля вёскі Бодыё. Пасля завяршэння пракладкі ўсходняй часткі (15 кастрычніка 2010 года) і заходняй часткі (23 сакавіка 2011 года) ён стаў самым доўгім чыгуначным тунэлем у свеце. Тунэль будзе забяспечваць чыгуначнае злучэнне праз Альпы і перавядзе грузавыя перавозкі поўнач-захад з аўтамабільных на больш экалагічныя чыгуначныя. Час паездкі з Цюрыха ў Мілан зменшыцца з 3 гадзін 40 хвілін да 2 гадзін 50 хвілін. У снежні 2016 года AlpTransit Gotthard Ltd перадала тунэль Федэральным чыгункам Швейцарыі (SBB) у працоўным станеGotthard Base Tunnel to be operational from 2016 . Тунэль быў адкрыты 1 чэрвеня 2016 года.
Гл. таксама Брэнерскі тунэль
Катэгорыя:Альпы Катэгорыя:Чыгуначныя тунэлі Швейцарыі Катэгорыя:З’явіліся ў 2016 годзе