Ша́шкі — інтэлектуальная гульня. Від спорту.

Гульня двух партнёраў на шматклетачнай дошцы (падзеленай на цёмныя і светлыя палі) аднолькавымі, але розных колераў фігуркамі (фішкамі-шашкамі), якія перамяшчаюцца па цёмных палях паводле пэўных правіл. Мэта гульні — знішчыць фігуры праціўніка ці «заперці» іх (пазбавіць хадоў).

Паводле археалагічных звестак і твораў Герадота і Платона, шашкі ўзніклі ў Старажытным Егіпце і краінах Аравійскага паўвострава. Найбольшае пашырэнне набылі 100-клетачныя французскія шашкі, якія сталі міжнароднымі. Чэмпіянаты свету па 100-клетачных шашках праводзяцца з 1894. У 1947 заснавана Сусветная федэрацыя шашак.

Тыпы

Існуюць розныя тыпы шашак: рускія, англійскія, бразільскія, амерыканскі пул, італьянскія, чэшскія, міжнародныя, гішпанскія, канадскія і інш. Яны адрозніваюцца колькасцю шашак і таксама памерамі дошкі (8х8, 10х10, 12х12, 8х10 і інш.).

Правілы

Хады

Шашкі ходзяць адна праз адну (заўсёды па дыяганалі) і становяцца толькі на свабодныя клеткі. Б’юць яны абавязкова (фукаў няма), за выключэннем ангельскіх шашак, у якіх дазволена ігнараваць бой, таксама пераскокваючы фігуру суперніка. Міжнародныя шашкі адрозніваюца дошкай 10х10 і абавязкам біць большасць шашак.

Дамка

Дамкай становіцца шашка, якая дайшла да чужога краю дошкі. У міжнародных шашках ёсць некаторыя адрозненні: 1) калі шашка трапіла да чужога краю, яна прызнаецца дамкай толькі ў наступным ходзе; 2)калі шашка (не дамка) б’е шашкі суперніка праз дамачнае поле і не спыняецца на ім, а збівае чарговую, стаялую каля дамачнага поля шашку, яна не прызнаецца дамкай.

Шашкі ў Беларусі

У Беларусі афіцыйныя спаборніцтвы праходзяць па міжнародных шашках і рускіх. Існуе Беларуская Федэрацыя шашак (БФШ), офіс якой знаходзіцца ў Мінску, у будынку Рэспубліканскага Цэнтра Алімпійскай Падрыхтоўкі па шахматах і шашках (РЦАП).

Шашысты Беларусі Алена Барысаўна Альтшуль Браніслава Баскіна (1902—1973), першая чэмпіёнка Беларусі па рускіх шашках сярод жанчын Бер Лейзеравіч Берлінкоў (1912—1996), чэмпіён Беларусі па рускіх шашках (1933), сярэбраны (1936, 1937, 1947, 1949) і бронзавы (1932, 1934, 1950, 1953, 1959) прызёр Барыс Прохаравіч Круталевіч, 1-ы майстар спорту Беларусі па шашках Мацвей Яфімавіч Рабіновіч (1913—1954), двухразовы чэмпіён Беларусі па рускіх шашках (1947, 1948), бронзавы прызёр (1951) Марк Міхайлавіч Шульман

Гл. таксама Матрона Сцяпанаўна Нагавіцына

Літаратура

Спасылкі Беларуская Федэрацыя Шашак Шашкі ў Расіі

Катэгорыя:Віды спорту паводле алфавіта Катэгорыя:Гульні з поўнай інфармацыяй