Лазар Богша — полацкі майстар-ювелір 12 ст., вольны рамеснік.
У 1161 для Спаса-Праабражэнскага сабора Спаскага манастыра стварыў шэдэўр старажытнарускага мастацтва — Ефрасінні Полацкай. Мастацкія асаблівасці крыжа сведчаць пра сувязі з традыцыямі кіеўскай ювелірнай школы.
Імя майстра і яго мянушка вядомыя з надпісу, пакінутага ім на адваротным боку крыжа:
Дакладная дата стварэння вырабу і ўказанне імені аўтара з'яўляецца рэдкім выключэннем для мастацтва таго перыяду. Шэраг ананімных работ таго перыяду па тэхніцы вырабу таксама адносяць да твораў Лазара Богшы (напрыклад, медальён барм нагруднага княжацкага упрыгожання з Кіеўскага скарбу 1824 года, апісаны ), якія з'яўляюцца найлепшымі ўзорамі эмалевага мастацтва Старажытнай Русі.
Вядомыя і працы больш позняга перыяду, створаныя ў традыцыях работ Лазара, — іх адносяць да твораў яго вучняў.
Па паходжанні Лазар быў выхадцам з Паўднёва-Заходняй РусіТихомиров М. Н. Древнерусские города. — М., 1946. — С.85. або з заходніх славянТолстой И., Кондаков Н. Русские древности в памятниках искусства. СПб., 1899. С. 170..
Лазар — гэта імя, атрыманае ім у хрышчэнні, а Богша — скарачэнне ад паганскага імені Багуслаў, распаўсюджанага ў заходніх славян у XII стагоддзі. Адносна таго, дзе ён пазнаёміўся з мастацтвам перагародкавай эмалі называюцца як Візантыя, так і Грузія (першая з краін, якая пераняла з Візантыі гэта мастацтва). На момант стварэння крыжа па заказу княгіні Ефрасінні майстар быў не малады — надпісы на крыжы блізкія да датаваных надпісаў 1130-х гадоў, і мяркуецца, што Лазар засвоіў манеру пісьма ў сваім юнацтве і карыстаўся ёю ўсё жыццё.
Літаратура
Алексеев Л. В. Лазарь Богша — мастер-ювелир XII в // Сов. археология. № 3, 1957.
Катэгорыя:Беларускае мастацтва Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Ювеліры Беларусі Катэгорыя:Постаці Полацка