Джон Сідні Мак-Кейн III (; , ваенна-марская база Кока-Сола, Зона Панамскага канала, ЗША — 25 жніўня 2018) — амерыканскі палітык, сенатар-рэспубліканец ад штату Арызона. З 3 верасня 2008 афіцыйны кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі. На прэзідэнцкіх выбарах 4 лістапада 2008 прайграў Бараку Абаму

Дзед і бацька Мак-Кейна былі адміраламі Ваенна-марскога флоту ЗША. Джон Мак-Кейн у 1958 годзе скончыў Ваенна-марскую акадэмію ЗША, стаўшы лётчыкам палубнай авіяцыі. Ветэран В’етнамскай вайны. Збіты над Ханоем у 1967 годзе, прабыў у в'етнамскім палоне 5 з паловай гадоў і быў выпушчаны ў 1973 годзе па ўмовах Парыжскага дагавора.

У 1981 Мак-Кейн выйшаў у адстаўку, а ў 1982 быў абраны ў Палату прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ад Рэспубліканскай партыі. У 1986 абраны сенатарам ад Арызоны, пераабіраўся тройчы — у 1992, 1998 і ў 2004. У 2000 удзельнічаў у выбарах прэзідэнта ЗША, але прайграў Джорджу Бушу-малодшаму. З лютага 2008 года разглядаецца як асноўны кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў, быў афіцыйна падтрыманы Джорджам Бушам-малодшым. 3 верасня 2008 быў аб’яўлены афіцыйным кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі.

Раннія гады і ваенная кар’ера

Сям’я Джон Сідні Мак-Кейн-трэці нарадзіўся 29 жніўня 1936 года на авіябазе ВПС ЗША «Кока-Сола» недалёка ад горада Калон у Панаме. Бацька Мак-Кейна, Джон Сідні «Джэк» Мак-Кейн-малодшы (1911—1981), быў ваенна-марскім афіцэрам ЗША, удзельнікам Другой сусветнай вайны (у якасці афіцэра-падводніка), які завяршыў службу ў чыне чатырохзорнага адмірала. Узнагароджаны Сярэбранай і Бронзавай зоркамі. Маці — Раберта Мак-Кейн, народжаная Райт (нарадзілася ў 1912). Дзед Джона Мак-Кейна, Джон С. Мак-Кейн, таксама меў чын чатырохзорнага адмірала, з’яўляўся адным з заснавальнікаў авіяноснай стратэгіі Ваенна-марскога флоту ЗША, удзельнічаў у бітвах на Ціхаакіянскім тэатры ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны.

У дзяцінстве Джон шмат падарожнічаў разам з бацькамі ў сувязі з частымі пераводамі яго бацькі па справах службы (Нью-Лондан, штат Канектыкут; Перл-Харбар, штат Гаваі, іншыя ваенныя базы на Ціхім акіяне). Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны сям’я Мак-Кейна перабралася ў Вірджынію, дзе Джон паступіў у школу Святога Стэфана ў горадзе Александрыя, правучыўшыся там да 1949. У 1951—1954 Мак-Кейн наведваў прыватную епіскапальную школу, дзе дасягнуў значных поспехаў у спартыўнай барацьбе. З-за частых пераездаў бацькі ў агульнай складанасці Мак-Кейн вучыўся прыкладна ў 20 розных школах. У дзіцячыя гады адрозніваўся энергічным характарам, запальчывасцю і агрэсіўнасцю, імкненнем перамагаць у канкурэнцыі з аднагодкамі.

З дзяцінства Мак-Кейн прыналежыў да епіскапальнай царквы, але ў 2007 перайшоў да баптыстаў (Баптысцкая царква Фінікса ў Арызоне, уваходзіць у склад Паўднёвай Баптысцкай канвенцыі — якая прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў найбуйнейшай пратэстанцкай дэнамінацыі ў ЗША), да якіх належыць яго другая жонка.

Адукацыя, пачатак вайсковай службы і першы шлюб Накіроўваючыся па ступнях бацькі, пасля сканчэння школы Мак-Кейн паступіў у Ваенна-марское вучылішча ў Анапалісе, якую скончыў у 1958. Штогод Джон атрымліваў не менш 100 вымоў і часта падвяргаўся спагнанням за парушэнні дысцыпліны і невыкананне ваеннага ўстава, ад нячышчаных ботаў да недарэчных(?) выказванняў у адрас начальства. У той жа час пры росце 1 метр 70 см і вазе ў 58 кг ён вылучаўся як здольны баксёр у лёгкай вазе. Мак-Кейн атрымліваў добрыя адзнакі толькі па тых прадметах, якія яго цікавілі: гісторыя, англійская літаратура і дзяржаўнае кіраванне. Тым не менш (?) з 899 выпускнікоў 1958 года Джон Мак-Кейн паказаў 894 вынік.

У 1958—1960 гадах на працягу 1,5 гадоў праходзіў падрыхтоўку на штурмавіку Дуглас A-1 «Скайрэйдар» на базах марской авіяцыі Пенсакола ў Фларыдзе і «Корпус-Крысці» ў Тэхасе. За гэты час ён зарабіў рэпутацыю «тусовачнага чалавека», вадзіў Шэўрале, сустракаўся са стрыптызёршай па мянушцы «Марыя — полымя Фларыды» і, як пазней заўважыў сам Мак-Кейн, «дарма марнаваў маладосць і здароўе». Джон быў паветраным ліхачом і рэдка заседжваўся за кіраўніцтвам па лётнай эксплуатацыі. Падчас трэніровак у Тэхасе рухавік на самалёце Мак-Кейна выйшаў з строю, і самалёт упаў пры пасадцы. Пілот адкараскаўся лёгкімі ўдарамі. У 1960 годзе Мак-Кейн скончыў лётную школу і стаў пілотам штурмавіка ў марской авіяцыі.

З 1960 года служыў на авіяносцах «Інтрэпід» і «Энтэрпрайз» у Карыбскім моры. Праходзіў службу на «Энтэрпрайз» падчас Карыбскага крызісу і ваенна-марской блакады Кубы ў кастрычніку 1962 года. Падчас службы ў Іспаніі Мак-Кейн па неасцярожнасці зачапіў у палёце лініі электраперадач, і гэты інцыдэнт стаў прычынай яго пераводу на базу ВМС Мерыдыян у Місісіпі, дзе ён стаў інструктарам.

У 1964 годзе пазнаёміўся з мадэллю з Філадэльфіі Кэрал Шэп, на якой ажаніўся 3 ліпеня 1965. Мак-Кейн усынавіў двух яе сыноў ад першага шлюбу (з аднакласнікам Джона) — Дуга (3 гады) і Эндзі (5 гадоў). У верасні 1966 года ў іх нарадзілася дачка Сідні.

У снежні 1965 з Мак-Кейнам ізноў адбыўся няшчасны выпадак. Падчас палёту адбылося ўзгаранне рухавіка, Джон паспяхова катапультаваўся, але самалёт разбіўся. Мак-Кейн папрасіў начальства перавесці яго з інструктарскай пасады на баявую службу. У канцы 1966 яго перавялі на авіяносец «Форэстал». Мак-Кейн працягнуў вайсковую службу на штурмавіку Дуглас A-4 «Скайхоўк». Да сакавіку 1967 яго бацька ўжо стаў галоўнакамандуючым Ваенна-марскімі сіламі ЗША ў Еўропе і праходзіў службу ў Лондане.

Удзел у вайне ў В’етнаме Увесну 1967 «Форэстал» быў пераведзены ў Ціхі акіян для ўдзелу ў аперацыі «Ролінг-Тандар» — масіраванай бамбардзіроўкі інфраструктурных аб’ектаў Паўночнага В’етнама: складоў зброі, прадпрыемстваў, мастоў і гэтак далей. Мак-Кейн, як і яго калегі, выяўляў незадаволенасць тым, што спіс цэлей быў абмежаваны, так што іх прыходзілася паражаць шмат разоў, пры гэтым без гарантыі таго, што менавіта гэтыя цэлі з’яўляліся значнымі для перамогі ў вайне. Пры гэтым амерыканскім лётчыкам прыходзілася пераадольваць сістэму СПА, створаную пры ўдзеле Савецкага Саюза.

29 ліпеня 1967 года падчас пажару на «Форэстале» Мак-Кейн ледзь не загінуў. Выпадкова выпушчаная некіруемая ракета патрапіла ў яго самалёт, які рыхтаваўся да ўзлёту з палубы. Яму атрымалася выратавацца, саскочыўшы на палубу. У наступным за выбухам пажары загінулі 134 і параненыя 62 марака ВМС ЗША. Былі беззваротна згубленыя больш 20 самалётаў. Мак-Кейн быў паранены шрапнэллю ў ногі і грудзі. Пасля таго, як «Форэстал» быў адпраўлены ў рамонт, 30 верасня 1967 Мак-Кейн быў пераведзены на авіяносец «Арыскані» ў 163-ю штурмавую эскадрыллю. Усяго да канца кастрычніка 1967 ён здзейсніў 22 баявых вылетаў, у тым ліку на цэлі ў раёне Хайфона і Ханоя.

Палон 26 кастрычніка Мак-Кейн у складзе эскадрыллі з 20 самалётаў выляцеў на бамбардзіроўку электрастанцыі ў цэнтры Ханоя і быў збіты савецкай зенітнай ракетай (па іншай версіі — агнём зенітнай артылерыі). Лётчык катапультаваўся і сеў у возера, ледзь не патануўшы; ён зламаў абедзве рукі і нагу і быў жорстка збіты в’етнамскімі салдатамі: яму раздрабілі плячо, ён быў двойчы паранены. У такім стане Мак-Кейн быў змешчаны ў галоўную турму Ханоя — яго адмовіліся адправіць у шпіталь, лічачы, што ён усё роўна памрэ.

На допыце ён, у адпаведнасці з амерыканскім ваенным статутам, назваў толькі кароткія звесткі аб сабе — па прозвішчы в’етнамцы даведаліся, што ўзялі ў палон сына высокапастаўленага амерыканскага афіцэра. Толькі пасля гэтага яму была аказаная медыцынская дапамога, і аб яго паланенні было афіцыйна абвешчана. Ён шэсць тыдняў правёў у лякарні, у гэты перыяд да яго дапусцілі французскага тэлежурналіста, яго наведвалі важныя в’етнамскія дзеячы, якія лічылі Мак-Кейна прадстаўніком амерыканскай ваенна-палітычнай эліты. У снежні 1967 Мак-Кейна, які страціў 26 кг і пасівеў (пазней ён атрымаў мянушку «Белы тарнада»), перавялі ў лагер ваеннапалонных у Ханоі, дзе аб ім клапаціліся таварышы па палоне.

У сакавіку 1968 ён быў змешчаны ў адзіночную камеру.

У ліпені 1968 яго бацька стаў галоўнакамандуючым Ціхаакіянскім флотам ЗША і, адпаведна, камандуючым амерыканскімі ваенна-марскімі сіламі на В’етнамскім тэатры ваенных дзеянняў. Тады паўночнав’етнамскія ўлады ў прапагандысцкіх мэтах прапанавалі вызваліць Мак-Кейна раней яго таварышаў, аднак ён заявіў, што прыняў бы прапанову толькі ў тым выпадку, калі бы таксама былі вызваленыя амерыканскія ваенныя, якія патрапілі ў палон раней яго. Аб адмове Мак-Кейна ад вызвалення в’етнамскія служачыя паведамілі амерыканскаму прадстаўніку на Парыжскіх мірных перамовах Аверэлу Гарыману.

У жніўні 1968 Мак-Кейна падвергнулі сталым збіванням (кожныя дзве гадзіны), імкнучыся зламаць яго волю. У гэты жа час ён хварэў дызентэрыяй, а ахоўнікі перашкодзілі яму пакончыць з сабой. Пасля чатырох дзён падобных «допытаў» ён напісаў кароткае «прызнанне» у сваёй злачыннай дзейнасці супраць в’етнамскага народа — пры гэтым ён выкарыстаў неўласцівы яму камуністычны жаргон, каб паказаць, што гэты дакумент атрыманы з дапамогай катаванняў. Новыя пераломы, атрыманыя ў гэтыя дні, прывялі да таго, што Мак-Кейн страціў магчымасць паднімаць рукі вышэй галовы. Пазней ён узгадваў: «Я пазнаў тое, што ўсе мы пазналі там: кожны чалавек мае сваю мяжу. Я дасягнуў сваёй». Аднак на гэтым дрэннае абыходжанне з ім не спынілася — яго працягвалі біць (два-тры разы ў тыдзень) за адмову падпісаць новае «прызнанне». Ён успамінаў, што штораніцы да яго ўваходзіў наглядчык і патрабаваў, каб зняволены кланяўся яму, і ў адказ на адмову, наносіў яму ўдар у скронь. Акрамя таго, Мак-Кейна спрабавалі сілай прымусіць выдаць ваенную інфармацыю — пасля чарговых збіванняў ён заявіў, што згодзен назваць прозвішчы сваіх таварышаў па эскадрыллі, пасля гэтага пералічыўшы в’етнамцам спіс футбалістаў каманды «Грын Бэй Пекерз». У гэты жа перыяд ён прынцыпова адмаўляўся сустракацца з амерыканскімі антываеннымі актывістамі, каб не даць магчымасці выкарыстаць яго ў мэтах прапаганды супраць сваёй краіны.

Улетку 1969 адзін з вызваленых з палону амерыканцаў паведаміў аб катаваннях, якім ён падвяргаўся. Пасля гэтага абыходжанне з ваеннапалоннымі палепшылася. У кастрычніку 1969 Мак-Кейн быў пераведзены ў турму «Хоа Ло», вядомую сярод амерыканскіх пілотаў пад іранічнай назвай «Ханой Хілтан». Тамака ён працягваў адмаўляцца сустракацца з амерыканскімі антываеннымі актывістамі і журналістамі, якія спачувалі Паўночнаму В’етнаму. Усяго Мак-Кейн правёў у палоне 1967 дзён (5 з паловай гадоў) і вызвалены 15 сакавіка 1973 пасля падпісання Парыжскіх мірных дамоў паміж ЗША і Дэмакратычнай Рэспублікай В’етнам.

Завяршэнне вайсковай службы, развод і другі шлюб Пасля вяртання з палону Мак-Кейн застаўся на вайсковай службе. Фатаграфія яго сустрэчы з прэзідэнтам Рычардам Ніксанам на прыёме ў Белым доме набыла шырокую вядомасць (Мак-Кейн у той час яшчэ рухаўся на мыліцах). У 1973—1974 ён вучыўся ў Нацыянальным ваенным каледжы (Вашынгтон, акруга Калумбія) і праходзіў курс вельмі знясільваючай і балючай фізічнай тэрапіі, пасля якога зноў змог абыходзіцца без мыліц і аднавіць сваю кваліфікацыю пілота. У канцы 1974 ён быў прызначаны на службу ў вучэбную эскадрыллю, размешчаную на ваенна-марскім аэрадроме Сесіл-Філд каля Джэксанвіла, штат Фларыда, а затым стаў яе камандзірам. З яго арганізатарскімі здольнасцямі звязвалі паляпшэнне боегатоўнасці гэтага падраздзялення. У 1977 Мак-Кейн стаў марскім афіцэрам сувязі пры амерыканскім сенаце — пазней ён назваў гэты досвед «рэальным уваходам у свет палітыкі». У 1981, разумеючы, што наступствы раненняў і траўмаў не дазволяць яму дасягнуць адміральскага чыну (падобна дзеду і бацьку), ён пакінуў сапраўдную службу ў чыне капітана 1-га рангу. За час вайсковай службы ён быў узнагароджаны медалямі Сярэбраная зорка, Бронзавая зорка, Легіён гонару, Пурпурнае сэрца і Крыжом за выдатныя лётныя дасягненні.