Канец XVIII — пачатак ХІХ стагоддзяў Па выніках падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Пасля першага падзелу Рэча Паспалітай у 1772 г. да Расійскай імперыі былі длучаны паўночна-ўсходнія землі Беларусі, што раней уваходзілі ў склад Полацкага, Віцебскага і Мсціслаўскага ваяводстваў. Новая тэрыторыя ўвайшла ў склад Пскоўскай (, , , Полацкая правінцыі) і Магілёўскай (Магілёўская, Аршанская, Рагачоўская, Віцебская правінцыі) губерняў, якія былі аб’яднаны ў генерал-губернатарства. Губернскімі гарадамі сталі Магілёў і АпочкаПолное собрание законов Российской империи с 1649 г. Т. XIX. — СПб., 1830. — С. 602. Але Апочка быў невялікім горадам, таму губернскае праўленне неўзабаве перанеслі ў ПолацкГісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4: Беларусь у складзе Расійскайімперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / М. Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч і інш.; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Экаперспектыва, 2005. — 519 с.: іл. — С. 49.
Насельніцтву даваўся 3-месячны тэрмін (да 5 снежня 1772 года), каб прыняць прысягу «верно и нелицемерно служить и во всем повиноваться не щадя живота своего до последней капли крови» імператрыцы Кацярыне IIРасійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. Ф. 248. — Воп. 64. — Спр. 5625. — А. 838.. Аднак уніяцкае і каталіцкае духавенства інкарпараваных беларускіх тэрыторый не толькі не спяшалася з прыняццем прысягі, а наадварот, стала ў апазіцыю да расійскага ўрада. Гэту сітуацыю выкарысталі езуіты: яны першымі прынялі прысягу на вернасць Кацярыне II і распачалі актыўную прапагандысцкую дзейнасць сярод тутэйшага насельніцтва ў падтрымку самаўладдзя. Апафеозам гэтай дэейнасці стала наладжаная езуітамі ў Полацку ўрачыстая літургія ў дзень нараджэння імператрыцы (24 лістапада), на якой прысутнічаў губернатар з бліжэйшым акружэннем.
У 1775 г. было прынята «Устанаўленне кіравання губерняў Усерасійскай імперыі». Згодна з ім Расійская імперыя падзялялася на губерні, якія інакш называліся намесніцтвамі, з колькасцю насельніцтва ад 300 тыс. да 400 тыс. чал. мужчынскага полу. Губерні, у сваю чаргу, дзяліліся на паветы з насельніцтвам ад 20 тыс. да 30 тыс. чал. мужчынскага полуПолное собрание законов Российской империи с 1649 г. Т. XIX. — СПб., 1830. — С. 234—271..
У жніўні 1776 г. замест Пскоўскай была заснавана Полацкая губерня (з аддзяленнем яе ад велікарускіх правінцый). Магілёўская ж губерня пакідалася без змен. Вясной 1777 г. гэтыя губерні былі падзелены на паветы. У склад Магілёўскай губерні ўвайшлі Магілёўскі, Чавускі, Старабыхаўскі, Аршанскі, Бабінавіцкі, Сенненскі, Мсціслаўскі, Чэрыкаўскі, Копыскі, Клімавіцкі, Рагачоўскі і Беліцкі паветы, у склад Полацкай — Полацкі, Дрысенскі, Себежскі, Невельскі, Дынабургскі, Рэжыцкі, Люцынскі, Веліжскі, Гарадоцкі і Суражскі паветы. У сувязі з гэтым мястэчкі Дрыса, Люцын, Сураж, Чавусы, Копысь, Бабінавічы, Клімавічы і Беліца атрымалі статус гарадоў і сталі павятовымі цэнтрамі. З 1778 г. Магілёўская і Полацкая губерні называліся намесніцтваміРубинштейн, С. Ф. Хронологический указатель указов и правительственных распоряжений по губерниям Западной России, Белоруссии, Малороссии за 240 лет, с 1652 по 1892 г. / Сост. и изд. С. Ф. Рубинштейн. — Вильно: Губернская типография, . — 918 с. — С. 120, 122
Для ўладкавання межаў губерняў, а таксама ў ваенных і гаспадарчых мэтах узнікла неабходнасць павядзення іх апісання, вымярэння і картаграфавання. На працягу 1772—1774 былі складзены два камеральныя апісанні: агульнае — на далучаную ўсходнебеларускую тэрыторыю і спецыяльнае — на казённыя вёскі. Агульнае апісанне дало адміністрацыі губерняў статыстычную характарыстыку тэрыторыі, а спецыяльнае — вызначыла зямельны фонд, які з’яўляўся крыніцай даходаў для казны, а таксама мог быць выкарыстаны для падараванняўАнішчанка, Я. К.. Камеральнае апісанне — крыніца па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Усходняй Беларусі (1772—1774 гг.) / Я. К. Анішчанка // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1988. — № 3. — С. 77.. У 1783—1785 у Магілёўскай і Полацкай губернях было праведзена генеральнае межаванне, якое скасавала папярэднія правы на валоданне зямлёй і дакументальна афармляла правы новай улады на далучаныя земліАнішчанка, Я. К. Генеральнае межаванне на Беларусі. — Мн., 1996. — С. 13, 14, 132..
У 1793, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, да Расійскай імперыі, акрамя ўкраінскіх, адышлі наступныя беларускія землі: рэшткі Полацкага ваяводства (на левым беразе Зах. Дзвіны), Віцебскага і Аршанскага паветаў Віцебскага ваяводства; Менскі і Мазырскі — Менскага ваяводства; частка Рэчыцкага павета (па правым беразе Дняпра); усходняя частка Новагародскага ваяводства; усходнія часткі Браслаўскага і Ашмянскага паветаў — Віленскага і Пінскі павет Берасцейскага ваяводстваў. Указам ад 13 красавіка 1793 рэшткі Полацкага ваяводства былі далучаны да Полацкага намесніцтва, а ўсе землі ад яго мяжы да р. Бярэзіны — да Магілёўскага; Мазырскі павет быў далучаны да Чарнігаўскай губерні, а на астатняй тэрыторыі ўтворана Мінская губерняПолное собрание законов Российской империи с 1649 г. (далей — ПСЗРИ) Т. XXIII. — СПб., 1830. — С. 419.
Указам Сената ад 3 мая 1793 генерал-губернатару было загадана заснаваць Мінскае намесніцтва ў складзе акруг: Мінскай, Віцебскай, Мазырскай, Давыд-Гарадоцкай, Пінскай, Нясвіжскай і СлуцкайПСЗРИ. Т. XXIII. — С. 427..
У сувязі з падаўленнем паўстання 1794 і канчатковым, трэцім падзелам Рэчы Паспалітай Кацярына II загадала ліфляндскаму, эстляндскаму і літоўскаму генерал-губернатару князю М. Рэпніну падзяліць рэшткі Вялікага Княства Літоўскага на тры часткі з цэнтрамі ў Вільні, Гродне і Коўне (або ў Кейданах). Кожная з гэтых частак была даверана камандзірам карпусоў, якія, у сваю чаргу, даручылі кіраванне паветамі камандзірам сваіх палкоў. Апошнія павінны ьылі наладзіць сувязі з мясцовым насельніцтвам праз спецыяльных камісараўПСЗРИ. Т. XXIII. — С. 573..
У чэрвені 1795 у Гродне быў створаны часовы орган кіравання тэрыторыяй Літвы і Заходняй Беларусі — Вярхоўнае праўленне Літвы. Яго структуру складалі чатыры аддзяленні: казённае (кіраўнік — палкоўнік І. Фрызель), крымінальнае (брыгадзір І. Русакоў), грамадзянскае (надворны саветнік Н. Волкаў) і эканамічнае (прэм’ер-маёр Літке)ПСЗРИ. Т. XXIII. — С. 574; Милютин, Д. М. Гродно в 1794, 1795 и 1796 г. — Гродно, 1905. — С. 64..
14 снежня 1794 было загадана падзяліць новадалучаныя землі на Віленскую і Слонімскую губерні і скласці штаты прысутніцкіх месцаў паводле «Устанаўлення для кіравання губерняў Усерасійскай імперыі» 1775. У жніўні 1796 губерні перайменаваны ў намесніцтвы: Віленскае ў складзе 11 паветаў (Віленскага, Завілейскага, Трокскага, Браслаўскага, Ашмянскага, Ковенскага, Упіцкага, Вілкамірскага, Цельшаўскага, Расіенскага і Шавельскага) і Слонімскае — 8 паветаў (Слонімскага, Навагрудскага, Гродзенскага, Ваўкавыскага, Лідскага, Брэсцкага, Кобрынскага, Пружанскага)ПСЗРИ. Т. XXIII. — С. 845, 922..
Такі падзел праіснаваў толькі да канца 1796, калі Павел I правёў новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу. Указам ад 12 снежня 1796 на тэрыторыі Беларусі і Літвы былі створаны наступныя губерні: Беларуская (яна аб’яднала Магілёўскае і Полацкае намесніцтвы), Мінская (з далучаным да яе Рэчыцкім паветам) і Літоўская (у яе склад увайшлі Слонімскае і Віленскае намесніцтвы)ПСЗРИ. Т. XXIV. — СПб., 1830. — С. 229..
З-за таго, што кіраваць вялікімі па памерах губернямі было нязручна, Аляксандр I у 1801 увёў новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Згодна з ім Беларуская губерня была падзелена на Магілёўскую і Віцебскую (абедзве губерні ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства); Літоўская — на Віленскую і Гродзенскую губерні (увайшлі ў склад Літоўскага ваеннага губернатарства)Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Т. 1. — Мн., 1972. — С. 447, 448..
Органы кіравання ў губернях і паветах Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і ўключэння беларуска-літоўскіх зямель у склад Расійскай імперыі царскі ўрад пачаў распаўсюджваць на іх сваю сістэму мясцовага дзяржаўнага кіравання. Яна стваралася па аналогіі з расійскімі губернямі. Галоўнай асобай у губернях быў генерал-губернатар, які лічыўся намеснікам цара і ўзначальваў мясцовую адміністрацыю падпарадкаваных яму тэрыторый. У час знахооджання ў Санкт-Пецярбургу ён засядаў у Сенаце, у тым дэпартаменце, да якога адносіліся справы яго губерні. Фактычна генерал-губернатар быў надзелены неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Яму падпарадкоўваліся вайсковыя і грамадзянскія губернатары (або правіцелі)Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. — Мн., 2005. — С. 51..
У абавязак грамадзянскага губернатара, які камандаваў мясцовым гарнізонам, уваходзіў нагляд за зборамі падаткаў, рэкрутаў, ходам следства, заключэннем казённых падрадаў і паставак, падтрыманнем грамадскага парадку і інш.Григорьев, В. Реформы местного управления при Екатерине II (Учреждения о губерниях 7 ноября 1775 г.). — СПб., 1919. — С. 214. Персанальны склад вышэйшай адміністрацыі набіраўся з рускіх саноўнікаў і чыноўнікаў. Аднак канчатковае рашэнне прымаў генерал-губернатар, таму ўлада грамадзянскіх губернатараў у канцы XVIII—першай палове XIX ст. была даволі абмежаванай. Да таго ж адбываліся іх частыя персанальныя зменыГісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. — С. 51..
У кожнай губерні, як, дарэчы, і выканаўчы орган, дзейнічала губернскае праўленне ў складзе «общего присутствия» і канцылярыі. Гаспадарчай і фінансавай справай кіравала казённая палата, якую ўзначальваў віцэ-губернатар. Яна займалася раскладам і зборам падаткаў, кіраваннем і наглядам за казённай маёмасцю. У губернях дзейнічалі і такія органы кіравання, як рэкруцкія ўправы, прыказ грамадскай апекі, межавыя канторы і інш.Żytkowicz, L. Rządy Repnina na Litwie w latach 1794—1797. — Wilno, 1938. — S. 159—162.
Галоўным органам павятовай улады лічыўся ніжні земскі суд, які адначасова выконваў адміністрацыйна-паліцэйскія і судовыя функцыі. Узначальваў яго земскі спраўнік. У склад суда ўваходзілі два-тры засядацелі, прызначаныя ад дваран. Ніжні земскі суд сачыў за падтрыманнем парадку ў павеце, забяспечваў своечасовую выплату жыхарамі падаткаў і выканання імі розных павіннасцейЮхо, Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. — Мн., 1992. — С. 242, 243..
Паміж указам аб стварэнні губерняў і прызначэннем генерал-губернатараў праходзіў час, за які адміністрацыі патрэбна было падабраць чыноўнікаў, правесці сходы па выбару кандыдатаў на саслоўныя пасады. Не давяраючы мясцовым жыхарам, улады нярэдка запрашалі чыноўнікаў з расійскіх і маларасійскіх губерняў. Так, у 1795 у менскіх губернскіх установах працавала па 8 чал. з Архангельскага і Аланецкага намесніцтваў, 1 — з Цвярскога і 2 — з МагілёўскагаСмородский, А. П. Столетие Минской губернии, 1793―1893: историко-статистическая записка / составил секретарь Минского губернского статистического комитета А. П. Смородский. — Мн.: Типолитография Р. Дворжец, 1893. — , 90 с. — С. 56.. У 1796 віленскі і слонімскі генерал-губернатар князь М. Рэпнін прызначыў на канцыялрскія пасады чыноўнікаў і студэнтаў з Маларосіі. У сувязі з недахопам рускіх чыноўнікаў Кацярына II дазваляла прызначаць на адміністрацыйныя пасады ў новаўтвораных губернях мясцовых жыхароў. Чыноўнікаў неабходна было «выбіраць з тых, хто непахіснай вернасці, пры валоданні ўласнасцю і пры іншых якасцях мелі чыны польскія»Смородский, А. П. Столетие Минской губернии… — С. 26..