Васілька (1-я палова XIII ст. — пасля 1285) — князь слонімскі (XIII ст.).

Паходжанне Паходжанне і імя па бацьку князя Васількі невядомы. Пачынаючы з Мікалая Баўмгартэна, некаторыя даследчыкі (у т.л. Власьев Г. А. Потомство Рюрика. Материалы для составления родословной. — Пг., 1918. — Т. 2. Князья Владимиро-Волынские. Вып. 1-й., Лявонцій ВайтовічВойтович Л. Волинська гілка Мономаховичів. Болохівські князі. Князі Острозькі та Заславські // Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1 (укр.)Войтович Л. Княжа доба на Русi: портрети еліти. — Біла Церква: Видавець Олександр Пшонківський, 2006. — 783 с. — С. 509—510.) лічылі яго сынам навагрудскага князя Рамана Данілавіча, бо на іх думку Слонім уваходзіў у яго ўладанні, і такім чынам унукам галіцкага князя Данілы і ваўкавыскага князя Глеба. Таксама ёсць думка, што бацькам Васількі мог быць іншы сын галіцкага князя Данілы — луцкі князь Мсціслаў ДанілавічКоган В. М., Домбровский-Шалагин В. И. Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — С. 297—298.Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — Т. 1. — С. 155.. Аднак, як адзначыў , называнне летапісам князя Васількі «ваяводам» абвяргае думку пра яго як простага нашчадка князя Данілы, ён мог паходзіць з гарадзенскіх або турава-пінскіх князёў, або нават з Ізяславічаў Галіцкіх, але не з галоўнай іх лінііDąbrowski D. Rodowód Romanowiczów książąt halicko-wołyńskich. Poznań — Wrocław, 2002. — 347 s. — S. 137, 271—275.

Біяграфія Гіпатэтычна, з’яўленне князя Васількі на слонімскім стальцы магло быць вынікам міру (канец 1276 — пачатак 1277) князёў уладзімірскага Уладзіміра Васількавіча і галіцкага Льва Данілавіча з вялікім князем літоўскім Трайдзенем. Перад гэтым вялікі князь Трайдзень напаў на Драгічын, які належаў князю Льву, і спрабаваў пасяліць прусаў каля Слоніма, на мяжы з ўладаннямі князя Уладзіміра. У адказ, сярод іншага, князь Уладзімір паслаў войскі да Слоніма і захапіў прусаў. Для міру, на думку Уладзіміра Пашуты, вялікі князь Трайдзень адмовіўся да прэтэнзій на ДрагічынПашуто В. Т. Образование Литовского государства. — М.: Изд-во АН СССР, 1959. — 533 с. — С. 388., а таксама, на думку Артураса Дубоніса, ад Слоніма і ВаўкавыскаDubonis A. Traidenis. Monarcho valdžios atkūrimas Lietuvoje (1268—1282). — Vilnius: LII Leidykla, 2009. — 241 р. — P. 116—117. Аднак, князь Васілька мог сядзець на слонімскім стальцы і раней.

Упершыню князь Васілька згаданы ў падзеях 1283 года, сярод князёў, якія найбольш верна служылі князю Уладзіміру Васількавічу — Галіцка-Валынскі летапіс двойчы называе яго «ваяводам» князя Уладзіміра і тройчы пад тытулам «князь Вослонимский» (Іпацьеўскі летапіс, слп. 884, 885, 887, 889Полное собрание русских летописей. — СПб.: Типография М. А. Александрова, 1908. — Т. II. Ипатьевская летопись / под ред. А. А. Шахматова. 938 стб.). Гэтая згадка — адзінае сведчанне пра Слонімскае княства.

У 1283 годзе князь Васілька быў адным з кіраўнікоў валынскага войска, якое князь Уладзімір Васількавіч адправіў на дапамогу чэрскаму князю Конраду супраць плоцкага князя Баляслава, падчас паходу саюзнікі разрабавалі горад Гастынін за Сахачавым у Раўскай зямлі. У 1285 годзе ваяваў каля на Вісле і ўзяў «вялікі палон». Пасля 1285 года князя Васільку крыніцы не згадваюць.

Версіі пра нашчадкаў Пра шлюб і дзяцей князя Васількі нічога не вядома. Некаторыя даследчыкі (г.ч. Лявонцій Вайтовіч) прапануюць лічыць яго дзецьмі розных асоб, паходжанне якіх з крыніц пэўна не вядома. У т.л. ад слонімскага князя Васількі прапануюць выводзіць род князёў Астрожскіх, паходжанне якіх дыскусійнае. Часта яго дзецьмі называюць:

Ганну, у манастве Лізавету (пам. каля 1345), жонку князя полацкага і пінскага Нарымонта-Глеба Гедзімінавіча (пам. 1345), якая згадана ў двух сінодзіках — Холмскім (паз. 1) і Кіева-Пячэрскім (паз. 91, 303) Данілу (пам. 1366/1370), князя астрожскага і холмскага, паходжанне якога застаецца дыскусійным, ён згаданы ў Кіева-Пячэрскім сінодзіку (паз. 81, 264) Івана, вядомага толькі з Кіева-Пячэрскага сінодзіка (паз. 265)

Літаратура Ипатьевская летопись // ПСРЛ. М., 1962. Т. 2. Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — Т. 1. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 5-224-02249-5 Войтович Л. Волинська гілка Мономаховичів. Болохівські князі. Князі Острозькі та Заславські // Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1 (укр.) Коган В. М., Домбровский-Шалагин В. И. Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — СПб.: «Паритет», 2004. — 688 с. — 3000 экз. — ISBN 5-93437-149-5

Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (862—1236) Катэгорыя:Князі слонімскія