Кіславо́дск () — горад (з 1903 года) у Расіі, у складзе Стаўрапольскага края. Насельніцтва 126,6 тыс. чалавек (2023). Заснаваны ў 1803 годзе. Бальнеакліматычны курорт федэральнага значэння ў групе Каўказскіх Мінеральных Вод.
Размешчаны ў паўночных перадгор’ях Вялікага Каўказа на вышыні 800—1069 м, за 234 км ад Стаўрапаля. Чыгуначная станцыя.
Эканоміка Прадпрыемствы харчасмакавай (у тым ліку разліванне мінеральнай вады «Нарзан»), лёгкай, мэблевай прамысловасці. У горадзе каля 40 санаторна-курортных устаноў.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
Іван Карпавіч Двадненка (1903—1904) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт адміністрацыі Кіславодска www.kisl.ru www.kmvtur.ru
Катэгорыя:Гарады Стаўрапольскага края