Ста́ўрапаль () — горад (з 1785 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Стаўрапольскага края. Насельніцтва 412 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1777 годзе. Размешчаны на ўзгорках і распадках у цэнтральнай частцы Перадкаўказзя на Стаўрапольскім узвышшы, у вярхоўях ракі Ташла (басейн Усходняга Маныча), за 1621 км на поўдзень ад Масквы. Насельніцтва
Прамысловасць Асноўнае месца ў структуры прамысловай вытворчасці Стаўрапаля займае машынабудаванне. Вялікую ролю адыгрывае таксама вытворчасць радыёэлектроннай апаратуры, камплектуючых для аўтамабіляў, зарадных прылад, сістэм кіравання суднаў, сістэм абароны ад электрахімічнай карозіі, вымяральных прылад, лічыльнікаў электрычнай энергіі. Вытворчасць харчовай прадукцыі ў вартасным выразе складае 35 % у структуры агульнага аб’ёму прамысловай прадукцыі — розныя прадукты харчавання: каўбасныя вырабы, кансервы, мука, сыры, алей, масла, піва, алкагольныя і безалкагольныя напоі. Выпускаюцца таксама прадукты хіміі і высокіх тэхналогій.
Вядомыя асобы Барыс Барысавіч Палынаў — расійскі глебазнавец Павел Сяргеевіч Пацёмкін (1743—1796) — граф, расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, далёкі сваяк Рыгора Аляксандравіча Пацёмкіна. Падчас яго намесніцтва (1782—1788), а менавіта ў 1785 годзе Стаўрапаль атрымаў правы аднаго з шасці павятовых гарадоў Каўказскай вобласці. Яўгенія Уладзіміраўна Рудэнка (1929—2010) — вучоны ў галіне лугаводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1976), прафесар (1984). Гарады-пабрацімы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Стаўрапольскага края
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1777 годзе Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Расіі Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар военачальнікаў