Венса́н Жан Мпуа́ Кампані́ (; нар. , Укел, Брусельскі сталічны рэгіён, Бельгія) — бельгійскі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Бельгіі (2004—2019). Адзін з самых маладых футбалістаў у гісторыі нацыянальнай зборнай, бо дэбютаваў у камандзе ў лютым 2004 года ва ўзросце 17 гадоў. На клубным узроўні вядомы па выступах за англійскі «Манчэстэр Сіці», дзе доўгі час быў капітанам.

У цяперашні час працуе галоўным трэнерам англійскага клуба «Бернлі».

Дасягненні «Андэрлехт»: Чэмпіён Бельгіі (2): 2004, 2006

«Гамбург»: Пераможца Кубка Інтэртота: 2007

«Манчэстэр Сіці»: Чэмпіён Англіі (4): 2011/12, 2013/14, 2017/18, 2018/19 Уладальнік Кубка Англіі (2): 2011, 2019 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (4): 2014, 2016, 2018, 2019 Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2012, 2018

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Бельгіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бельгіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Андэрлехт Катэгорыя:Ігракі ФК Гамбург Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Бельгіі Катэгорыя:Трэнеры ФК Андэрлехт Катэгорыя:Трэнеры ФК Бернлі