Фё́дар Пятро́віч Сянько́ (, в. Казлякевічы, , Навагрудскае ваяводства, Польшча — 23 красавіка 2020) — савецкі і беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (1990—1991), Намеснік Прэм’ер-міністра СССР (1991). Герой Сацыялістычнай Працы (1971). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971). Член КПСС з 1958 года.
Біяграфія Нарадзіўся 6 красавіка 1936 года ў весцы Казлякевічы Навагрудскага ваяводства (цяпер у , Брэсцкая вобласць). Беларус.
1957—1959 — намеснік старшыні калгаса імя М. І. Калініна (Гродзенскі раён Гродзенскай вобласці). 1959—1972 — старшыня калгаса «Прагрэс». 1972—1976 — першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама. 1976—1979 — першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР. 1979—1985 — міністр сельскай гаспадаркі БССР. 1985—1989 — намеснік загадчыка Аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці ЦК КПСС. 1989—1990 — намеснік загадчыка Аграрнага аддзела ЦК КПСС. 1990Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 16 июля 1990 г. № 132-XII «О назначении Заместителя Председателя Совета Министров Республики Беларусь, Председателя Государственного комитета Республики Беларусь по сельскому хозяйству и продовольствию»—1991 — намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР — старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па сельскай гаспадарцы і харчаванні. 1991 — Намеснік Прэм’ер-міністра СССР.
Прэзідэнт ЗАТ «Агратэхналогія» (Масква).
Узнагароды і прэміі Герой Сацыялістычнай Працы (1971), ордэн Леніна (1971), Дзяржаўная прэмія СССР (1971) — за планіроўку і забудову сельскага пасёлка Верцялішкі, тры ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн «Знак Пашаны».
Літаратура Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923—1991 гг. Историко-биографический справочник./Сост. В. И. Ивкин. Москва, 1999. — ISBN 5-8243-0014-3
Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны» Катэгорыя:Кавалеры ордэна Леніна Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР Катэгорыя:Міністры сельскай гаспадаркі БССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Постаці Гродзенскага раёна Катэгорыя:Намеснікі міністраў БССР