MyHeritage з’яўляецца сямейна-арыентаванай сацыяльнай сеткай і генеалагічным сайтам. Гэта дазваляе ўдзельнікам ствараць уласныя сямейныя вэб-сайты, абменьвацца фатаграфіямі і відэа, арганізоўваць сямейныя святы, ствараць радавыя дрэвы і шукаць продкаў. З больш за 71 мільёнамі карыстальнікаў, MyHeritage з’яўляецца адным з найбуйнейшых сайтаў у галіне сацыяльных сетак і генеалогіі.
Магчымасці Складанне дрэў рознага віду і афармлення Друк дрэў Друк справаздач Вядзенне статыстыкі Запрашэнне на сайт сваякоў Магчымасць рэдагаваць не толькі пры дапамозе праграмы, але і пры дапамозе сайта Магчымасць злучаць дрэвы з іншымі дрэвамі сайта ДНК-генеалогія
Варыянты версій Бясплатная версіяPremium версіяPremiumPlus версіяПоўная версіяКошт у месяцбясплатна5$7.96$12.56$Памер сямейнага сайтада 250 чалавекда 2500 чалавекнеабмежавананеабмежаванаFamily Tree BuilderПростая версія Family Tree BuilderПрэміум версія Family Tree BuilderПрэміум версія Family Tree BuilderПрэміум версія Family Tree BuilderSmart Matches™ -ёсцьёсцьёсцьПошук дрэў - -ёсцьёсцьInstant Discoveries™ - -ёсцьёсцьSuperSearch™ - - -ёсцьRecord Matches - - -ёсцьRecord Detective™ - - -ёсць Family Tree Builder — cамая папулярная ў свеце праграма для даследавання сямейнай гісторыі з бясплатнымі абнаўленнямі. Версія прэміум утрымоўвае пашыраныя опцыі.
Smart Matches™ — аўтаматычны пошук для Вашага сямейнага дрэва супадзенняў з мільярдамі профіляў у іншых сямейных дрэвах па ўсім свеце. Адкрыйце для сябе невядомых сваякоў, звяжыцеся з уладальнікамі іншых сямейных дрэў, пацвярджайце і захоўвайце супадзенні.
Пошук дрэў — доступ да запісаў мільярдаў профіляў сямейных дрэў.
Instant Discoveries™ — магчымасць дадаваць да Вашага сямейнага дрэва ўсяго адным клікам цэлыя галіны з нашай Сусветнай калекцыі мільярдаў сямейных профіляў і гістарычных справаздач.
SuperSearch™ — пошукавы механізм з больш за 6,9 мільярдамі гістарычных справаздач і профіляў сямейных дрэў. Складаецца з запісаў пра нараджэнне, шлюб і смерць з 48 краін і самы вялікі ў свеце гістарычны архіў газет.
Record Matches — аўтаматычныя адпаведнасці з мільярдамі гістарычных справаздач дапамогуць Вам выняць новую інфармацыю, пашырыць і папоўніць сваё сямейнае дрэва і захаваць аблічбаваныя арыгіналы дакументаў. Record Matches — гэта прылада пошуку гістарычных запісаў пра людзей у вашым сямейным дрэве.
Record Detective™ — аўтаматычна пашырайце дакументальныя архівы ад аднаго гістарычнага запісу да іншых падобных запісаў і роднасных сувязяў.
Прыкладанні MyHeritage App — мабільнае дастасаванне для прагляду і рэдагавання свайго дрэва.
Family Tree Builder — cамая папулярная ў свеце праграма для даследавання сямейнай гісторыі з бясплатнымі абнаўленнямі. Версія прэміум утрымоўвае пашыраныя опцыі.
Храналогія — дазваляе стварыць альбом з храналогіяй сям’і ці чалавека з усімі падзеямі і фатаграфіямі.
Кніга жыцця- гэта храналагічны агляд датаваных фота чалавека і яго сем’і.
Спасылкі
MyHeritage Sitio Web Oficial en NL, FR, ES, SE, NO, DK, FI, PT, PL, DE Blog Facebook Twitter
Гл. таксама Радавод
Катэгорыя:Генеалагічныя сайты