Царква Святой Параскевы Пятніцы — праваслаўны храм у в. Мікалаева Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі, па вул. Школьная. Пабудавана ў 1900-я гг. з дрэва.

Архітэктура

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Асноўны прамавугольны зруб завершаны 5-купаллем і аб'яднаны з трох'яруснай шатровай званіцай (2 васьмерыкі на чацверыку, прыбудавана ў 1902) і невялікім бабінцам. Галоўны ўваход аформлены ганкам з франтонам. Архітэктура вылучаецца насычаным разным дэкорам: на гарызантальна ашаляваных фасадах выкарыстаны разныя карнізы, арнаменіальныя франтоны, аконныя ліштвы, гарызантальныя цягі, вертыкальныя лапаткі.

Інтэр'ер У інтэр'еры зала адмежавана ад апсіды ў габарытах асноўнага аб'ёму драўляным двух'ярусным іканастасам з разнымі пазалочанымі царскімі варотамі з 6 авальнымі абразамі-таблеткамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Мікалаева (Камянецкі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Камянецкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Святой Параскевы Пятніцы Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1900-я ў Беларусі