Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе пад назвай Міністэрства земляробства БССР на базе Народнага камісарыята земляробства БССРПастанова Савета Народных Камісараў БССР № 411 ад 11 сакавіка 1946 года..
Гісторыя У 1947 годзе Міністэрства земляробства, Міністэрства тэхнічных культур і Міністэрства жывёлагадоўлі былі аб'яднаны ў Міністэрства сельскай гаспадаркі БССРУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 лютага 1947 года..
У 1953 годзе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства саўгасаў, Міністэрства меліярацыі, Міністэрства лясной гаспадаркі, упраўленняе сельскім і калгасным будаўніцтвам пры Савеце Міністраў БССР і ўпраўленне па справах калгасаў пры Савеце Міністраў БССР аб’яднаны ў адно Міністэрства сельскай гаспадаркі і нарыхтовак БССРУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 24 красавіка 1953 года.. З 1954 года міністэрства атрымала новую назву — Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР.
У 1965 годзе на базе Міністэрства вытворчасці і нарыхтовак сельгаспрадуктаў БССР і Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР створана саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сельскай гаспадаркі БССРПастанова ЦК КПБ і СМ БССР № 106 ад 13 сакавіка 1965 года «Аб паляпшэнні працы сельскай гаспадаркі БССР»..
У 1985 годзе Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР спыніла сваю дзейнасцьУказ Президиума Верховного Совета БССР от 6 декабря 1985 года «Об изменениях в системе органов управления агропромышленным комплексом Республики Беларусь»; на базе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства пладовагароднінай гаспадаркі, Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці, Міністэрства харчовай прамысловасці, Міністэрства сельскага будаўніцтва, Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным абслугоўванні быў утвораны Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССРПастанова ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 22 лістапада 1985 года № 357 «Аб мерах па выкананні пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 14 лістапада 1985 года № 1114 «Аб далейшым удасканаленні кіравання аграпрамысловым комплексам».. У 1990 г. кіруючым органам сістэмы аграпрамысловага комплексу стаў Дзяржаўны камітэт БССР па сельскай гаспадарцы і харчаванні, які ў 1991 годзе быў пераўтвораны ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССРПастанова Вярхоўнага Савета БССР ад 20 лютага 1991 года «Аб частковай змене структуры Савета Міністраў Беларускай ССР»., а з жніўня 1991 г. — Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Структура на 1974 год Галоўнае ўпраўленне жывёлагадоўлі Галоўнае ўпраўленне земляробства Галоўнае ўпраўленне механізацыі і электрыфікацыі Галоўнае ўпраўленне па племянной справе (Старавіленскі тракт, 91) Галоўнае ўпраўленне падрыхтоўкі кадраў Галоўнае ўпраўленне сельскагаспадарчай навукі і прапаганды Галоўнае ўпраўленне саўгасаў Галоўнае ўпраўленне эканомікі і планавання Упраўленне ветэрынарыі Упраўленне зямельных фондаў і землеўпарадкавання Упраўленне прамысловых прадпрыемстваў калгасаў і саўгасаў Упраўленне кіруючых кадраў Навукова-метадычны аддзел Аддзел свінагадоўлі Аддзел сельскагаспадарчай навукі і прапаганды Рэспубліканскі галаўны інфармацыйна-вылічальны цэнтр (вул. Казінца, 86) Рэспубліканская нарматыўна-даследчая станцыя па працы (вул. Казінца, 88) Беларускі рэспубліканскі цэнтр навуковай арганізацыі працы ў сельскай гаспадарцы (вул. Казінца, 103)МИНСК. Краткая адресно-справочная книга .
Міністры Іван Крупеня (1946 — 1947) Павел Нікіцін (1947) Самуіл Касцюк (1947 — 1957) Міхаіл Луцэнка (1957 — 1961) Сцяпан Скарапанаў (1961 — 1972) Віктар Казлоў (1972 — 1979) Фёдар Сянько (1979 — 1985) Юрый Хусаінаў (1986 — 1991) Фёдар Мірачыцкі (1991)
Крыніцы
Літаратура Высшие органы государственной власти и центрального управления. Ч. 2. – Мн., 2000. – С.5–11.
Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Міністэрствы БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1991 годзе Катэгорыя:Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі