Уільям Кларк Гейбл (;  — ) — амерыканскі акцёр, кіназорка і секс-сімвал 1930-1940-х гадоў, які насіў мянушку «Кароль Галівуда». Лаўрэат прэміі «Оскар» (1935).

Біяграфія Кларк Гейбл нарадзіўся 1 лютага 1901 года ў Кадысе, штат Агая. Быў адзіным дзіцем Уільяма Генры Гейбла, буравіка на нафтавай свідравіне, і яго жонкі Адэліны (у дзявоцтве — Гершэльман). Продкі яго бацькоў былі выхадцамі з Германіі. Маці Кларка пакутавала ад эпілепсіі і памерла праз сем месяцаў пасля яго нараджэння, таму хлопчыка выгадавалі бацька і мачыха, Джэні Данлап.

Акцёр быў жанаты пяць разоў: Джазефін Дылан, старэйшая за Гейбла на 14 гадоў (1924—1930); Марыя Лэнгэм, старэйшая за Гейбла на 17 гадоў (1931—1939); Кэрал Ломбард (1939—1942); Сільвія Эшлі (1949—1952); Кей Уільямс (1955—1960).

На здымачнай пляцоўцы фільма «Непрыкаяныя» у яго здарыўся сардэчны прыступ. Праз 11 дзён, 16 лістапада 1960 года, ён памёр. Фільмаграфія (1932) «Чырвоны пыл» — Дэніс Карсан (1935) Мяцеж на «Баўнці» (1960) Гэта пачалося ў Неапалі — Майкл Гамільтан

Зноскі