Сакі́ (, падляшск.: Sakí) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск Падляскі.

Гісторыя Сакі былі заснаваныя як паселішча путных слуг на шляху з Варшавы ў Вільню. Да іх абавязкаў належала служба пры транспартаванні каралеўскай пошты (вядома, што жыхары Сакоў займаліся тым яшчэ ў канцы 18 ст.). Існавалі тут таксама карчмы на гэтым важным шляхуРыгор Сасна, Дарафей Фіёнік: Pasynki i okolice. Bielsk Podlaski — Ryboły — Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2001. с. 23. .

У міжваенны перыяд Сакі прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 137 жыхароў (3 каталікі палякі і 134 праваслаўныя беларусы). Пасля Другой сусветнай вайны Сакі былі далучаныя да гміны Бельск Падляскі.

Насельніцтва Жыхары вёскі ў большасці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход св. Нараджэння Яна Хрысціцеля ў Пасынках). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску Падляскім) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Вядомыя асобы Міхась Шаховіч (1953—2000) — беларускі паэт

Крыніцы

Спасылкі