Ходасавіцкае свяцілішча — язычніцкі культавы помнік канца X — пач. XI ст. каля в. Ходасавічы Рагачоўскага раёна, на беразе воз. Святое, на ўсходняй ускраіне старажытнага селішча-2.
Апісанне Належала радзімічам. Цэнтральная частка свяцілішча — круглая ў плане пляцоўка дыяметрам 7 м, абгароджаная частаколам. Ад яго захавалася канаўка шырыней 0,4 м, глыбінёй 0,4—0,5 м, запоўненая цьмяна-шэрым пяском. У цэнтры круга выяўлена яма дыяметрам 1 м, глыбінёй 0,15 м, у якой стаяў драўляны слуп-ідал. 3 4 бакоў пляцоўкі за 2 м ад агароджы знаходзіліся 4 серпападобныя ў плане паглыбленні даўжынёй да 6 м, шырынёй 1,8 м, глыбінёй да 1 м, арыентаваныя па баках свету. У час язычніцкіх рытуалаў у іх запальвалі вогнішчы. Паўзямлянка на селішчы, верагодна, была жытлом жраца. Даследчыкі лічаць, што Ходасавіцкае свяцілішча было прысвечана ПерунуХодасавіцкае свяцілішча. .
Літаратура Ходасавіцкае свяцілішча.
Катэгорыя:Язычніцтва ў Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Беларусі Катэгорыя:Ходасавічы Катэгорыя:З’явіліся ў X стагоддзі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Зніклі ў XI стагоддзі Катэгорыя:Радзімічы Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Рагачоўскага раёна