Коды ФІФА — трохлітарныя коды, якія прысвойвае Міжнародная футбольная федэрацыя (), галоўны футбольны орган, для абазначэння і распазнавання кожнай з 211 краін, якія з'яўляюцца членамі асацыяцыі. Кожная абрэвіятура складаецца з трох літар і, як правіла, паходзіць ад арыгінальнай назвы краіны, альбо тэрыторыі, на англійскай мове. Коды прызначаюцца кантынентальнымі канфедэрацыямі, якія ўваходзяць у ФІФА: Азіяцкай футбольнай канфедэрацыяй (АФК), Канфедэрацыяй афрыканскага футбола (КАФ), Канфедэрацыяй футбола Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейна (КАНКАКАФ), Паўднёваамерыканскай футбольнай канфедэрацыяй (КАНМЕБОЛ), Футбольнай канфедэрацыяй Акіяніі (ФКА) і Саюзам футбольных еўрапейскіх асацыяцый (УЕФА). Сістэма вядомая на англійскай мове як «FIFA Trigamme» і мае адрозненні ад іншых падобных сістэм, напрыклад тых, што выкарыстоўваюцца Міжнародным алімпійскім камітэтам і Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (ISO).

У сваю чаргу 31 абрэвіятура састарэла. Як правіла, гэта адбываецца з-за палітычных зменаў у краінах-членах ФІФА. Часам абвяшчэнне незалежнасці краіны ад каланіяльнай улады з'яўляецца прычынай для змены назвы краіны, як гэта адбылося з Верхняй Вольтай, якая прыняла назву Буркіна-Фасо, і з Галандскай Ост-Індыяй, якая пазней стала Інданезіяй. Апроч таго, уз'яднанне краіны выклікае знікненне папярэдніх тэрытарыяльных утварэнняў, як гэта адбылося з Усходняй Германіяй і Заходняй Германіяй, а таксама з Паўднёвым і Паўночным В'етнамам. Падобная сітуацыя адбываецца і пры распадзе дзяржавы, што адбылося, напрыклад, з Чэхаславакіяй і СССР. Яшчэ адной прычынай змены кода можа быць змена назвы краіны: напрыклад, Заходняе Самоа ў 1997 годзе змяніла назву на Самоа.

Спіс

У цяперашні час у ФІФА ўваходзяць 211 членаў, кожны з якіх мае свой унікальны код.

КраінаКодКраінаКодКраінаКодКраінаКод Аб'яднаныя Арабскія ЭміратыUAE ГібралтарGIB ЛюксембургLUX СенегалSEN АзербайджанAZE ГрузіяGEO МадагаскарMAD Сент-Вінсент і ГрэнадзіныVIN АлбаніяALB ГрэнадаGRN МазамбікMOZ Сент-Кітс і НевісSKN АлжырALG ГрэцыяGRE МакааMAC Сент-ЛюсіяLCA АманOMA ГуамGUM МакедоніяMKD СербіяSRB Амерыканскае СамоаASA ДамінікаDMA МалавіMWI СінгапурSIN Амерыканскія Віргінскія астравыVIR Дамініканская рэспублікаDOM МалайзіяMAS СірыяSYR АнгільяAIA ДаніяDEN МалдоваMDA СлавакіяSVK АнгліяENG ДжыбуціDJI МаліMLI СлавеніяSVN АнголаANG Дэмакратычная Рэспубліка КонгаCOD МальдывыMDV СуданSDN АндораAND ЕгіпетEGY МальтаMLT СурынамSUR Антыгуа і БарбудаATG ЕменYEM МанголіяMNG Сьера-ЛеонэSLE АргенцінаARG ЗамбіяZAM МантсератMSR ТаджыкістанTJK АрменіяARM ЗімбабвэZIM МарокаMAR ТайваньTPE АрубаARU Злучаныя Штаты АмерыкіUSA МаўрыкійMRI ТайландTHA Астравы КукаCOK ІарданіяJOR МаўрытаніяMTN ТанзаніяTAN АўстраліяAUS ІзраільISR МексікаMEX ТогаTOG АўстрыяAUT ІнданезіяIDN М'янмаMYA ТонгаTGA АфганістанAFG ІндыяIND НамібіяNAM Трынідад і ТабагаTRI Багамскія астравыBAH ІракIRQ НарвегіяNOR ТунісTUN БалгарыяBUL ІранIRN НепалNEP ТуркменістанTKM БалівіяBOL ІрландыяIRL НігерNIG ТурцыяTUR БангладэшBAN ІсландыяISL НігерыяNGA УгандаUGA БарбадасBRB ІспаніяESP НідэрландыNED УзбекістанUZB БатсванаBOT ІталіяITA НікарагуаNCA УкраінаUKR БахрэйнBHR Каба-ВердэCPV Новая ЗеландыяNZL УругвайURU БеларусьBLR КазахстанKAZ Новая КаледоніяNCL Усходні ТыморTLS БелізBLZ Кайманавы астравыCAY ПакістанPAK УэльсWAL БельгіяBEL КалумбіяCOL ПалестынаPLE Фарэрскія астравыFRO БенінBEN КамбоджаCAM ПанамаPAN ФіджыFIJ Бермудскія астравыBER КамерунCMR Папуа-Новая ГвінеяPNG ФіліпіныPHI Боснія і ГерцагавінаBIH Каморскія астравыCOM ПарагвайPAR ФінляндыяFIN БразіліяBRA КанадаCAN ПартугаліяPOR Французская ПалінезіяTAH БрунейBRU КатарQAT Паўднёва-Афрыканская РэспублікаRSA ФранцыяFRA Брытанскія Віргінскія астравыVGB КеніяKEN Паўднёвая КарэяKOR ХарватыяCRO БутанBHU КіпрCYP Паўднёвы СуданSSD Цёркс і КайкасTCA Буркіна-ФасоBFA КітайCHN Паўночная ІрландыяNIR Цэнтральна-Афрыканская РэспублікаCTA БурундзіBDI КонгаCGO Паўночная КарэяPRK ЧадCHA ВануатуVAN КосаваKVX ПеруPER ЧарнагорыяMNE ВенгрыяHUN Коста-РыкаCRC ПольшчаPOL ЧыліCHI ВенесуэлаVEN Кот-д'ІвуарCIV Пуэрта-РыкаPUR ЧэхіяCZE В'етнамVIE КубаCUB РасіяRUS ШатландыяSCO ГабонGAB КувейтKUW РуандаRWA ШвейцарыяSUI ГаіціHAI КыргызстанKGZ РумыніяROU ШвецыяSWE ГамбіяGAM КюрасааCUW Саламонавы АстравыSOL Шры-ЛанкаSRI ГанаGHA ЛаосLAO СальвадорSLV ЭквадорECU ГандурасHON ЛатвіяLVA СамаліSOM Экватарыяльная ГвінеяEQG ГанконгHKG ЛесотаLES СамоаSAM ЭрытрэяERI ГаянаGUY ЛіберыяLBR Сан-МарынаSMR ЭстоніяEST ГватэмалаGUA ЛіванLIB Сан-Тамэ і ПрынсіпіSTP ЭфіопіяETH ГвінеяGUI ЛівіяLBY Саудаўская АравіяKSA ЯмайкаJAM Гвінея-БісауGNB ЛітваLTU СвазілендSWZ ЯпоніяJPN ГерманіяGER ЛіхтэнштэйнLIE Сейшэльскія астравыSEY

Састарэлыя коды краін

Зноскі

Катэгорыя:Футбольныя спісы Катэгорыя:Спісы кодаў краін Катэгорыя:ФІФА