Мікола Дварэцкі (, мяст. ІказньМаракоў… Дзісенскага пав. Віленскай губ. (цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобл.) — , Лембарк, Польшча; Псеўданім: Мікола Базылюк) — беларускі рэлігійны дзеяч, паэт, публіцыст.
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў праваслаўнай сям’і Васіля і Мар’яны Дварэцкіх. Быў наймалодшым з дзевяці дзяцей браслаўскага рыбака.nashaniva.by
Пасля 1-й сусветнай вайны сям’я Міколы Дварэцкага вярнулася з бежанства ў Беларусь. Вучыўся ў 7-гадовай школе ў Вільні. Пасля заканчэння школы працаваў краўцом, потым рыбаком на Віленскіх і Аўгустоўскіх азёрах. Прымаў удзел у заходнебеларускім грамадска-палітычным, культурным і рэлігійным жыцці. Дзеяч Беларускай хрысціянскай дэмакратыі; 25.11.1928 на з’ездзе БХД быў абраны членам яе ЦК, на пачатку 1930-х адзін з ініцыятараў утварэння праваслаўнай фракцыі БХД. Актыўна супрацоўнічаў з Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры. Друкаваўся ў заходне-беларускіх, пераважна хадэцкіх, перыядычных выданнях (з 1921) пад псеўданімам Мікола Базылюк. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1928. У 1920—1930-я друкаваўся ў беларускай прэсе як паэт і празаік. У 1939—1941 настаўнік у Мёрах. У 1942 адпраўлены немцамі на прымусовыя работы ва Усходнюю Прусію. З 2-й пал. 1940-х жыў у Лашцы на польскім Памор’і. Некаторы час працаваў на чыгунцы ў Гданьскай павятовай дарожнай управе ў мясцовасці Штутава. Апошнія гады жыцця правёў у Лембарку непадалёку ад Гданьска.
Літаратура
Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Уклад. Ю. Гарбінскі; Мінск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3|Ніва (Беласток). 1999. № 36 Biełaruskaja Krynica (Вільня). 1928. № 54 Garbiński J., Turonek J. Białoruski ruch chrześcijański XX wieku.
Спасылкі Таямніца Дварэцкага — nashaniva.by
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускага праваслаўя