Багра́т Васі́левіч Шы́нкуба (; , сяло Члоу Кадорскага павета — , Сухумі) — абхазскі паэт, празаік, лінгвіст, фалькларыст, грамадскі і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія З дзяцінства пачаў праяўляць цікавасць да вуснай народнай творчасці народа, да твораў першых абхазскіх паэтаў і празаікаў — Д. І. Гулія, І. А. Кагонія, С. Я. Чанба і іншых. Пасля фальклорныя сюжэты сталі асновай многіх яго вершаў, паэм і балад.

Скончыў Сухумскі педагагічны тэхнікум (1935), аддзяленне абхазскай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Сухумскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. А. М. Горкага (1939), аспірантуру Інстытута мовазнаўства АН Грузінскай ССР (1944).

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны вяртаецца ў Абхазію і да 1943 года працуе настаўнікам, у рэдакцыі газеты «Апсны капш» («Чырвоная Абхазія»), у абхазскім НДІ мовы і гісторыі імя М. Я. Марра, Саюзе пісьменнікаў Абхазіі. У 1943—1944 гады працягнуў вучобу ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства АН Грузіі.

У 1954—1958 гады Баграт Шынкуба — старшыня Саюза пісьменнікаў Абхазіі; у 1958—1979 гады — Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Абхазскай АССР. У 1959, 1978, 1984 гады абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, у 1989 годзе — народным дэпутатам СССР.

Больш за 10 гадоў быў старшынёй камісіі Савета Міністраў Абхазіі па прысуджэнні Дзяржаўнай прэміі Абхазіі імя Д. І. Гулія. Пасля вайны ў Абхазіі (1992—1993) некалькі гадоў узначальваў Грамадскі савет пры Прэзідэнце Рэспублікі АбхазіяШинкуба Баграт Васильевич.

Творчасць Аўтар раманаў у вершах «Мае землякі» (1950) пра пасляваеннае жыццё вёскі і «Песня пра скалу» (1965) пра рэвалюцыю 1905—1907 у Абхазіі, гістарычнага рамана «Апошні з пайшоўшых» (1974), аповесці «Чанта прыехаў» (1968), паэм «Меч» (1943), «Чалавек на скале» (1964). Выдаў паэтычныя зборнікі «Першыя песні» (1938), «Вершы і паэмы» (1956), «Лета» (1962) і інш.

Пераклаў на абхазскую мову верш Я. Купалы «А хто там ідзе?».

Пераклады На беларускую мову асобныя яго вершы пераклаў Р. Барадулін.

Узнагароды і званні Герой Сацыялістычнай Працы (1987). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна. Узнагароджаны трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага СцягаШынкуба Баграт Васілевіч — народны паэт Абхазіі, Адыгеі і Кабардзіна-Балкарыі // Сайт Міністэрствы культуры Рэспублікі Абхазія. Званне «Народны паэт Абхазіі» (1967). Лаўрэат прэміі імя Дзмітрыя Гулія.

Памяць 200 px|right|thumb|Выява на манеце Абхазіі У гонар Б. В. Шынкуба выпушчаны паштовая марка і манета Абхазіі.

Сачыненні Б. Шинкуба. Последний из ушедших Иалкаау иоымтакуа, т. 1—2, Akya, 1967—68; в рус. пер. — Избранное. [Предисл. К. Симонова], М., 1976. Шинкуба Б. Рассеченный камень: Роман, повесть, рассказ. — Сухум: Абгосиздат, 2011 Шинкуба Б. Стихи, баллады. / Избранное. М.: Художественная литература, 1976 Шинкуба Б. Мои земляки (поэма) Шинкуба Б. Песня о скале (роман в стихах) Шинкуба Б. Чанта приехал (повесть) Шинкуба Б. Сказка о капризном козленке / пер. с абхаз. Ю. Кушака. М.: Малыш, 1989. ISBN 5-213-00591-8

Крыніцы

Літаратура

Цвинариа В. Л., Творчество Б. В. Шинкуба, Тб., 1970.

Спасылкі

Размышления Баграта Шинкубы Не уходи, Апсуа! Скончался абхазский поэт Баграт Шинкуба

Катэгорыя:Пісьменнікі Абхазіі Катэгорыя:Палітыкі Абхазіі Катэгорыя:Паэты Абхазіі Катэгорыя:Гісторыкі Абхазіі Катэгорыя:Чаркесазнаўства Катэгорыя:Мовазнаўцы Абхазіі Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Гісторыкі Расіі Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Грузіі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Абхазскай АССР Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Асобы на манетах