Ларыса Аляксандраўна Ярмоліна (, г. , цяпер Гомельская вобласць — ) — беларуская актрыса, тэатральны дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1949).
Біяграфія Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1920 годзе. У 1924—1944 актрыса БДТ-1. З 1944 года дырэктар Рэспубліканскага дома народнай творчасці, у 1952—1957 гадах Дзяржаўнай харавой капэлы Беларусі.
Творчасць Характарная актрыса. Лепшыя сцэнічныя вобразы вызначаліся выразнасцю, дакладнасцю знешняга малюнка: Ядвіга («Салавей» З. Бядулі), Кацярына Жарнасек («Кацярына Жарнасек» М. Клімковіча), Любоў («Апошнія» М. Горкага), Люсіль («Мяшчанін у дваранах» Мальера).
Літаратура
Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Катэгорыя:Постаці Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь імя Р. Шырмы Катэгорыя:Постаці Беларускага рэспубліканскага Дома народнай творчасці