Нітрабензол, мірбанавы алей — найпрасцейшае араматычнае нітразлучэнне C6H5NO2.

Алеепадобная вадкасць зеленаватага колеру з пахам горкага міндалю. Малекулярная маса 123,12Справочник по веществам // ХиМиК.ру а.а.м. Шчыльнасць 1,2037 г/см³ пры тэмпературы 20 °С. Тэмпература плаўлення 5,85 °C. Тэмпература кіпення 211,03 °C. Добра раствараецца ў бензоле, раствараецца ў арганічных растваральніках (дыэтылавым эфіры, этаноле і інш.), мала раствараецца ў вадзе (0,19 г на 100 г вады пры тэмпературы 20 °C).

Атрыманне Нітрабензол атрымліваюць нітраваннем бензолу сумессю канцэнтраванай азотнай і сернай кіслот.

Выкарыстанне Нітрабензол выкарыстоўваецца ў вытворчасці аніліну, бензідыну, азабензолу, ханаліну і інш., у якасці растваральніка і ўваходзіць паліравальных сумесяў для паліравання металаў.

Шкоднае ўздзеянне Нітрабензол з’яўляецца атрутным рэчывам. Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя ў паветры рабочай зоны 0,003 мг/л. Усмоктваецца праз скуру. Уздзейнічае на цэнтральную нервовую сістэму, печань, парушае абмен рэчываў, акісляе гемаглабін да метагемаглабіну.

Літаратура

Спасылкі Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру К вопросу об отравлении нитробензолом (по данным литературных источников) // Сообщество русскоговорящих судебно-медицинских экспертов

Катэгорыя:Азотазмяшчальныя арганічныя злучэнні Катэгорыя:Злучэнні азоту Катэгорыя:Растваральнікі Катэгорыя:Высоканебяспечныя рэчывы