Стараберажноўская сядзіба — колішняя рэзідэнцыя Алешаў і Радзівілаў у маёнтку Старое Беражное.

Складалася з сядзібнага дому і парку.

Сядзібны дом пабудаваны на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў у стылі класіцызм, аднапавярховы, драўляны, з порцікам на чатырох калонах, на якія абапіраўся трохвугольны шчыт. Сярэдняя частка дому была 2-павярховай. Паркавы фасад вылучаны невялікім ганкам на чатырох калонах з тэрасай на 1-м паверсе і балконам на 2-м. З балкона адкрываўся маляўнічы від на раку, за якой размяшчаліся сямейныя могілкі Алешаў. Дом быў накрыты двухсхільным гонтавым дахам. Сцены атынкаваны гладкай тынкоўкай і пафарбаваны ў белы колер.

Парк быў англійскі. Да дому праз браму вяла шырокая ўязная алея, абсаджаная ліпамі і таполямі.

Палац загінуў падчас 1-й сусветнай вайны, пазней на яго месцы пабудавана кантора мясцовага калгаса. Ніякіх слядоў існавання сядзібы не засталося.

Гл. таксама Сядзібна-паркавы ансамбль Алешаў у Новаберажным

Літаратура Roman Aftanazy Bereźno Stare i Nowe // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. 2, przejrzane i uzupełnione. T. 2: województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993. — S. 13-15. — ISBN 830403784X. Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў. — Мн.: БелТА, 2002.

Катэгорыя:Беражное Катэгорыя:Алешы Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Столінскага раёна Катэгорыя:Колішнія сядзібы Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм