Біналі Йылдырым (; нар. , Рэфахіе, правінцыя Эрзінджан, Турцыя) — турэцкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Лідар правячай партыі справядлівасці і развіцця з 22 мая 2016 па 21 мая 2017, прэм’ер-міністр Турцыі з 22 мая 2016 года па 9 ліпеня 2018.

Паходжанне Нарадзіўся ў курдскай сям’і 25 снежня 1955 года ў Рэфахіе правінцыі Эрзінджан, Турцыя.

Адукацыя Атрымаў ступень бакалаўра і магістра на факультэце мараходства Стамбульскага тэхнічнага ўніверсітэта ў 1973—1978 гадах.

Кар’ера У 1978—1993 гг. працаваў інжынерам у Галоўным упраўленні Турцыі па суднабудаўнічай прамысловасці. У 1990—1991 годзе прадстаўляў Турцыю ў Міжнароднай марской арганізацыі.

У 1994—2002 гг. працаваў у Стамбульскім марскім параходстве, якое займалася арганізацыяй перавозак.

З 2002 года Міністр транспарту, мараходства і сувязі Турцыі.

Лідар кіруючай Партыіі справядлівасці і развіцця з 22 мая 2016 года па 21 мая 2017.

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Турцыі Катэгорыя:Члены Партыі справядлівасці і развіцця (Турцыя) Катэгорыя:Выпускнікі Стамбульскага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Катэгорыя:Міністры транспарту Турцыі