Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь — сімфанічны аркестр у Беларусі.
Гісторыя Створаны ў 1928 годзе ў Мінску пры Беларускім радыёцэнтры на аснове аркестраў Беларускага музычнага тэхнікума і БДТ-1. З 1930 года ў штаце радыёцэнтра, з 1937 года ў складзе Беларускай філармоніі. З 1961 года Дзяржаўны сімфанічны аркестр БССР, з 1980 года акадэмічны.
Рэпертуар У рэпертуары творы рускіх і зарубежных кампазітараў-класікаў, сучасных кампазітараў, сімфанічныя і вакальна-сімфанічныя творы беларускіх аўтараў, у т. л. Л. Абеліёвіча, М. Аладава, У. Алоўнікава, А. Багатырова, С. Бельцюкова, У. Будніка, Г. Вагнера, В. Войціка, Я. Глебава, У. Дарохіна, В. Капыцько, С. Картэса, В. Кузняцова, А. Мдывані, П. Падкавырава, Я. Натаўскага, Р. Пукста, Дз. Смольскага, А. Хадоскі, К. Цесакова, Я. Цікоцкага, М. Чуркіна і інш.
Вядомыя дырыжоры і музыканты У розны час у аркестры працавалі дырыжоры А. Бяссмертны, І. Гітгарц, М. Міхайлаў, І. Мусін, Т. Каламійцава, М. Шнейдэрман, , В. Дуброўскі, В. Катаеў, , ; канцэртмайстар Ю. Гершовіч. салісты-інструменталісты С. Асновіч і Г. Клачко (скрыпка), В. Волкаў (труба), Г. Забара (кларнет), П. Кірыльчанка (альт), Б. Скабло (віяланчэль), С. Сяргеенка (флейта), В. Фралоў (габой), Ч. Юшкевіч (валторна), Л. Гарэлік (скрыпка).
З аркестрам выступалі вядомыя расійскія і заходне-еўрапейскія дырыжоры , , Я. Мравінскі, , , У. Федасееў, Ю. Цемірканаў, , , , піяністы , , , і , С. Рыхтэр, П. Серабракоў, , , Х. Л. Клайберн, , , Г. Чэрны-Стэфаньская, скрыпачы , Л. Коган, Д. Ойстрах, , , , І. Стэрн і інш.
Сярод аркестрантаў (1997): Р. Ігнацьеў (кларнет), В. Ціхевіч (флейта).
Літаратура
Государственный академический симфонический оркестр Республики Беларусь
Катэгорыя:Сімфанічныя аркестры Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1928 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы класічнай музыкі Катэгорыя:1928 год у Мінску Катэгорыя:Беларуская дзяржаўная філармонія