Іван Юр'евіч Маке́й (, в. Дзярэчын, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць — ) — беларускі народны казачнік.

Біяграфія Парабкаваў, працаваў у Беластоку на тэкстыльных фабрыках, у пякарні. З 1904 года жыў у в. Алексічы каля Зэльвы. Там у 1946 годзе ўдзельнікі фальклорнай экспедыцыі БДУ пад кіраўніцтвам Л. Р. Барага запісалі ад яго каля 30 казак.

Творчасць Макей «разыгрываў» казку ў асобах, па майстэрску перадаваў інтанацыі, міміку, рухі і паходку персанажаў, надаваў казкам асаблівую сюжэтную напружанасць, арыгінальна спалучаў камічныя і драматычныя сюжэты. Адна з лепшых чарадзейных казак рэпертуару Макея «Кіёчак» апублікавана ў зборніку «Чарадзейныя казкі» (ч. І, 1973) і ў перакладзе на нямецкую мову ў зборніку «Беларускія народныя казкі» (10-е выданне, Берлін, 1980).

Літаратура

Барат Л. Р. Беларуская казка. — Мн., 1969. — С. 242—243.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне Катэгорыя:Беларускія народныя казачнікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)