Старая ратуша () — будынак у цэнтры Гаагі, размешчаны за 600 м на захад ад комплексу Біненхоф на вуліцы Гротэ Халстраат, 1 ().
Гісторыя Грошы, на якія была пабудавана ратуша, першапачаткова збіраліся на ўзвядзенне гарадскіх крапасных сцен, аднак ад гэтай ідэі бургамістры адмовіліся, вырашыўшы пабудаваць новую ратушу. Ратуша стылі рэнесансу была ўзведзена ў 1564 годзе. Першапачатковы праект не прадугледжваў вежы, яна з'явілася ў канцы XVI стагоддзя. Характэрна, што побач з ратушай няма традыцыйнай плошчы, таму што пабудавана яна была ў раёне са шчыльнай забудовай.
Падчас Васьмідзесяцігадовай вайны неабароненая Гаага неаднаразова падвяргалася нападамі і рабаванням, аднак цудоўным чынам ратуша засталася амаль непашкоджанай. Урад горада займаў гэты будынак на працягу амаль чатырох стагоддзяў.
У 1733 годзе яна была дапоўнена другім крылом, выкананым у стылі Людовіка XIV.
Цяпер будынак ратушы часам выкарыстоўваецца муніцыпалітэтам, а таксама тут праводзяцца цырымоніі шлюбу, а ў падвальных памяшканнях, якія яшчэ старэйшыя за будынак, знаходзіцца рэстаран «de Catacomben».
Архітэктура
Старая ратуша з'яўляецца адзіным у Гаазе будынкам у стылі фламандска-галандскага рэнесансу. Звяртае на сябе ўвагу васьмігранная ў плане званіца са шпілем. Яе званы можна пачуць чатыры разы на дзень. Самую старую частку будынка на рагу плошчаў і лёгка пазнаць па ступеньчатых франтонах і ганку. Фасад будынка ўпрыгожваюць скульптуры, якія сімвалізуюць веру, надзею, любоў, сілу і справядлівасць.
Старая ратуша мае залу. Палата старэйшын, якая адносіцца 1967—1975 гадоў, выкарыстоўваецца ў якасці залы пасяджэння суда, яе ўпрыгожвае крэсла XVII стагоддзя з пазалотай і чыгунным аздабленнем. Столь у палаце бургамістраў захавала роспіс XVII стагоддзя з выявай Вока справядлівасці. Таксама некалькі зал выкананы ў стылі XVIII стагоддзя.
Спасылкі
Старая ратуша (Oude stadhuis)
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гаагі Катэгорыя:Славутасці Гаагі Катэгорыя:Ратушы Нідэрландаў Катэгорыя:Збудаванні Нідэрландаў у стылі рэнесанс Катэгорыя:Нацыянальныя помнікі Гаагі